Мудры смех. 21.by

Мудры смех

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы знаёміць са шматграннай творчасцю Андрэя Макаёнка
Вялікая выстава “Драматург складанай камедыйнай думкі” прысвечана 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі. Больш за 140 экспанатаў расказваюць пра важкі плён працы Андрэя Макаёнка, яго значны ўклад у скарбніцу беларускага тэатра. Працаваў вядомы драматург і з кінематографам, напісаў сцэнарыі мастацкіх фільмаў “Шчасце трэба берагчы” (1958), “Рагаты бастыён” (1964), “Пасля кірмашу” (1974).
На выставе экспануюцца кнігі, пераклады Андрэя Макаёнка, сцэнарыі кінафільмаў і тэатральных пастановак. Дарэчы, яго найболей вядомыя п’есы “Выбачайце, калі ласка!” (1954), “Лявоніха на арбіце” (1961), “Трыбунал” (1970), “Зацюканы апостал” (1971), “Верачка” (1979) ставіліся на сцэнах тэатраў розных краін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава ў Нацыянальнай бібліятэцы знаёміць са шматграннай творчасцю Андрэя Макаёнка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика