Экскурсія з Гродна на радзіму Караткевіча 27-28 лістапада
25.11.2010 13:42
—
Новости Культуры
|
З нагоды Дзень першы: Наведванне музея У. Караткевіча. Музей быў заснаваны у 2000 г., адчынены ў 2002. У музеі дзве экспазіцыйныя залі, галерэя, унутраны дворык. У экспазіцыі прадстаўлены асабістыя рэчы сям’і У. Караткевіча, дакументы, фотаматэрыялы, рукапісы, кнігі, матэрыялы пра творчасць пісьменніка. Этнаграфічнага музея «Млын». Музей знаходзіцца ў адрэстаўраваным будынку вадзянога млына — помніку прамысловай архітэктуры пачатку ХХ ст. Заснаваны ў 1991 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1995 г. Экспазіцыя музея распавядае пра сельскагаспадарчую дзейнасць беларусаў пачатку ХХ ст., прадстаўлены прылады працы, рамесныя вырабы ХІХ — ХХ стст. Экскурсія па г. Орша знаёмства з гісторыяй Святабагаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра, помніка архітэктуры у стылі барока. Пабудаваны ў 17.00 канцэрт З. Вайцюшкевіча ў ГДК г. Орша. Начлег на беразе Дняпра, на турбазе. Дзень другі: Наведванне Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка «Ляўкі». У склад запаведніка ўваходзяць лецішча Я. Купалы, помнік паэту, будынак былой канторы лясніцтва, дзе размяшчаецца філіял Мінскага літаратурнага музея Я. Купалы, домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем паэта, гасцініца. Цэнтральнае месца ў мемарыяльным комплексе займае скульптурная кампазіцыя «Восень паэта» А. Анікейчыка. Маршрут: Гродна — Орша — Ляўкі — Гродна Від экскурсіі: літаратурная, краязнаўчая Заўвагі да туру: працягласць 2 дні ТАА «Мерцана» Адрас: 230025, г. Гродна, вул. Міцкевіча, 8, Рэспубліка Беларусь Тэл.: +375 152 96 91 19, +375 29 3311883; www.mercana.by Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды 80-годдзя выдатнага беларускага пісьменніка У. Караткевіча запрашаем усіх жадаючых наведаць малую радзіму літаратара — Аршаншчыну. У экскурсійную...
|
|