Шаль для Валянціны Церашковай. 21.by

Шаль для Валянціны Церашковай

26.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Аршанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў дбаюць пра захаванне традыцый
Вырабы з ільну заўсёды ў модзеТак, менавіта тут, на фабрыцы, якой сёлета споўнілася 75 гадоў, побач з сучасным абсталяваннем на шасці драўляных станках уручную вырабляюць аўтэнтычнае ільняное палатно. Між іншым, яно, сагрэтае рукамі майстрых, нічым не адрозніваецца ад тых бялюткіх сувояў, што па гэты час беражліва захоўваюцца ў куфрах вясковых бабуль ды ў экспазіцыях краязнаўчых музеяў.
У невялічкім памяшканні, дзе стаяць кросны, пасля гармідару швейных цахоў утульна і ціха. “На фабрыку я прыйшла ў 1976 годзе, адразу пасля заканчэння Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута, — расказвае Ларыса Салаўёва, пенсіянерка, а ў мінулым — галоўны мастак прадпрыемства. — І адразу прыкіпела сэрцам да сваёй справы, якая стала захапленнем на ўсё жыццё. У 70-х фабрыка праславілася не толькі сваім палатном: тут на спецыяльным станку, таксама драўляным, зробленым па ўзоры станкоў з Сярэдняй Азіі, ткалі дываны. Яшчэ нашы работніцы ўручную вязалі карункі на каклюшках, вышывалі гладдзю, крыжыкам, шылі народныя строі. Распрацоўвала новыя мадэлі, рабіла малюнкі, эскізы мастачка Святлана Казаны. Натхнялася яна даўнімі ўзорамі працы знакамітых беларускіх майстрых. А адмысловыя драўляныя кросны, якія дагэтуль засталіся на фабрыцы, мы замаўлялі на заводзе ў Прыбалтыцы”.
Сёння тканыя вырабы Аршанскай фабрыкі можна набыць у многіх крамах. Найбольшую цікавасць у пакупнікоў выклікаюць пасцельная бялізна ды вясельныя ручнікі. У вялікім спісе замоўцаў прадпрыемства ёсць і польскае пасольства: аршанцы вышывалі для палякаў адметны абрус з камплектам сурвэтак.
Яшчэ на фабрыцы мне расказалі пра тое, як лепшыя тутэйшыя майстрыхі больш за тры тыдні рабілі ў складанай тэхніцы “рышэлье” прыгожую шаль, якую потым падарылі Валянціне Церашковай — першай у свеце жанчыне-касманаўту. Дарэчы, бацькі Валянціны Уладзіміраўны родам з Беларусі: маці — з вёскі Ерамееўшчына цяперашняга Дубровенскага раёна, тата — з-пад Магілёва. Па-беларуску гаварылі ўсе яе бабулі, спявалі беларускія песні. Ды і сама Валянціна размаўляла ў дзяцінстве менавіта па-беларуску. Таму шыкоўны шаль, які, канешне, прыйшоўся Церашковай даспадобы, цяпер нагадвае нашай слыннай зямлячцы пра яе духоўную спадчыну.

Яня Пакроўская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Аршанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў дбаюць пра захаванне традыцый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика