Рэінкарнацыя фэстывалю андэграунднай культуры «НЕфармат» — 30 лістапада
26.11.2010 12:15
—
Новости Культуры
|
30 лістапада, 18.00 R-клюб(Сурганава, 26) Уваход: 7 тыс. рублёў (чэкбар - на гэтую сумму возьмеце што захочаце на бары) У праграме: - Ад выдавецтва "Галіяфы" прэзэнтацыя кнігі вершаў Адама Гглобуса "Новае неба". - Ад выдавецтва "Галіяфы" прэзэнтацыя кнігі трансгрэсіўнай прозы Іллі Сіна "Тэатральныя дэманы". - Паэты/музыкі: непадуладны аналізу сынтэз Вольга Гапеева / Buben Серж Мінскевіч / Raw N^D Бум-бам-літ. Першы авангардовы рух у беларускай літаратуры, які значна зьмяніў усеагульнае пра яе уяўленьне. У кансэрватыўны і прасякнуты канвэнцыямібелліт прыйшла кампанія шызанутых хлопцаў, ад выгляду якіх у нашых клясыкаў наэлектрызоўваліся іх бронзавыя вусы. Пантэон-нэкропаль стаў месцам вечарынак і танцаў. Але найцікавейшыя акцыі ББЛ, -- накшталт чытаньня вершаў жывёлам і заснаваньня беларускай калёніі ў Афрыцы – так і не былі рэалізаваныя. Адам Глобус. Асоба, якую прадстаўляць няма патрэбы. Варта, аднак, згадаць, што яшчэ ў 80-ыя гады Глобус стаў культавым і, бадай, самым уплывовым аўтарам менскага андэрграўнду. На імпрэзе прагучаць знакамітыя вершы той пары ў выкананьні аўтара. Для кагосьці – настальжы, а для кагосьці - новае адкрыцьцё гэтай пэрсоны, шматмернай бы які тытанік Рэнэсансу. Ільля Сін і яго "Тэатральныя дэманы". "Вандроўка на субмарыне па затопленым Менску спакваля пераўтвараецца ў экскурсію па нетрах падсьвядомасьці аўтара, знаёмства зь яе флёрай і фаўнай. Кніга населеная безьліччу эфемэрных і яўна прыдуманых істотаў, якія і далі ёй назву. Часам публіка нібы адчувае сябе за кулісамі аматарскага тэатру, дзе любая трагедыя пераўтвараецца ў фарс. Але ўсё ж напрыканцы гэтага трыпа вас можа наведаць нязмушаная надзея на сапраўднасьць..." ( з анатацыі да кнігі). Падчас пэрформансу аўтар абяцае "патрэсьці старымі косткамі". Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
прымеркаваная да 15-ай гадавіны мастацкага руху "БУМ-БАМ-ЛІТ" (1995 - 1999). 30 лістапада, 18.00 R-клюб(Сурганава, 26)Уваход: 7 тыс. рублёў (чэкбар - на гэтую сумму возьмеце... |
|