Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай Радзімы. 21.by

Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай Радзімы

27.11.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце
адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай Радзімы.

Прычым абсалютна бясплатна. Такі вось падарунак чытачам да навагодніх і калядных свят падрыхтавала “Народная газета” і тураператар “Виаполь”, які выступае нашым афіцыйным спонсарам віктарыны.Каб прыняць удзел у віктарыне, дастаткова яшчэ раз з дапамогай матэрыялаў праекта “Сем цудаў Беларусі” здзейсніць завочнае падарожжа па родным краі: адказы на ўсе пытанні “схаваны” ў нашых публікацыях. Праўда, каб вам было цікавей, каб трохі ўскладніць задачу, мы ў некаторыя з пытанняў дадалі нюансы, якія трэба будзе пашукаць у іншых крыніцах. Але галоўныя падказкі — у “Народнай газеце”, на старонках праекта “Сем цудаў Беларусі”.Віктарына складаецца з сямі тураў (па прынцыпу падзелу на вобласці). У кожным туры (а яны будуць змяшчацца штотыдзень па суботах) — па тры пытанні. Па выніках усіх сямі тураў (а будзе гэта на пачатку наступнага года) вызначацца тры пераможцы. Яны і атрымаюць ад тураператара “Виаполь” цікавую экскурсію  выхаднога дня па гістарычных мясцінах Беларусі. Вось так, завочна павандраваўшы па старонках “Народнай газеты”, можна трапіць у рэальнае падарожжа па роднай краіне. Заставайцеся з “Народнай газетай” — у нас наперадзе яшчэ шмат цікавейшых адкрыццяў.А зараз — мы пачынаем. У добры шлях!

Па старонках “Сямі цудаў”.Брэсцкая вобласць1 Гэта адзіны на тэрыторыі Беларусі архітэктурны помнік, які захаваўся і які можна аднесці да так званых рэгулярных палацаў. Дзе дакладна ён знаходзіцца, хто былі яго гаспадары і што рабілі ў чорнай зале гэтага палаца?2 Хто, паводле легенды, заснаваў горад, у якім сёння знаходзіцца адзіная ў краіне вежа-данжон. Помнік каму стаіць у цэнтры гэтага горада?3 Якой дэталі жаночай вопраткі прысвечаны адзіны ў свеце музей? Дзе ён знаходзіцца?Адказы дасылайце на адрас: 220013, Мінск, вул. Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета” з пазнакай “Па старонках “Сямі цудаў”. Паспяшайцеся: адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля публікацыі пытанняў тура.

Дарэчы

Пакіньце сваё меркаванне!Спадзяёмся, шаноўны чытач, вы ўжо зайшлі на наш сайт і паставілі свае адзнакі цудам таго ці іншага раёна. Калі ж вы толькі збіраецеся гэта зрабіць — вось вам некалькі падказак.Зайшоўшы на сайт www.ng.by, вы пабачыце зверху рухомы банер, які заклікае абраць сем цудаў Беларусі. “Клікнуўшы” на яго, вы пабачыце карту нашай краіны з усімі пазначанымі на ёй райцэнтрамі. Каб пазнаёміцца з цудамі таго ці іншага раёна, вам дастаткова “клікнуць” на назву райцэнтра. На старонцы, якая разгорнецца, вы знойдзеце поўнае апісанне аб’ектаў, якія прэтэндуюць на званне цуда, і зможаце ацаніць кожны з іх па сямібальнай шкале. Ваша меркаванне вельмі важнае! Магчыма, менавіта ад яго залежыць, ці трапіць дарагі вашаму сэрцу куточак, ваша малая радзіма ў наступны этап галасавання — у абласны фінал.

 Цісніце на www.ng.by!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика