Дзе пачыналася наша літаратура? Арганізатары свята прозы i паэзii “Лунiнская восень” сцвярджаюць, што пачыналася яна менавіта ў гэтым палескім куточку
27.11.2010
—
Новости Культуры
|
У чацвёрты раз гасцiнная Лунiнеччына сабрала таленавiтых жыхароў заходняга рэгiёна краiны, каб уручыць майстрам слова лiтаратурную прэмiю Брэсцкага аблвыканкама iмя Уладзiмiра Калеснiка, а таксама падтрымаць тых, хто робiць першыя крокi на творчым шляху. Наогул фестываль “Лунiнская восень” ладзiцца на гэтай зямлi ўжо сёмы год запар. Аднак упершыню арганiзатарам давялося задзейнічаць лунiнецкi кiнатэатр “Кастрычнiк”: зала, дзе звычайна праводзiлася цырымонiя, ужо не магла ўмясцiць усiх гасцей — настолькi павялiчылася iх колькасць. Па традыцыі свята паэзii i прозы распачалося у вёсцы Лунiн, у гонар якой i названы фэст. — Менавiта адсюль iдуць вытокi нашай лiтаратуры, бо ў 1875 годзе мясцовы святар Платон Цiхановiч стварыў першую беларускую граматыку, — нагадаў старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Анатоль Крэйдзiч. У тым, што гэта творчы, з багатымі народнымі традыцыямі куток Беларусi, усе пераканалiся, апынуўшыся ў Лунiнскай школе. Пад знакамiтую песню Iрыны Дарафеевай “Вышыта сарочка” вучнi ў нацыянальных строях вiталi гасцей з хлебам-соллю, а потым здзiвiлi арыгiнальным падыходам да iнтэрпрэтацыi восеньскай тэмы: на вулiцы ўжо адчуваўся подых зімы, а тут усё яшчэ гаспадарыла залатая пара года. Паэтычныя чытаннi, якiя падрыхтавалi школьнікi з нагоды фестывалю, былi прысвечаны Уладзiмiру Караткевiчу. I справа не толькi ў юбiлеi пiсьменнiка. Прысутныя ўзгадалi, як Караткевіч ставіўся да палескай зямлі. Пабываўшы тут, ён казаў, што сапраўдныя беларусы жывуць менавiта ў гэтых мясцiнах, бо палешукі — асаблiвыя людзi, з шырокай душой і ўлюбёныя ў Беларусь. — Без перабольшання, наш фестываль з’яўляецца важнай падзеяй у духоўным жыццi вобласцi. Ён у значнай ступенi садзейнiчае развiццю як лiтаратурнага мастацтва Берасцейшчыны, так наогул спрыяе захаванню i развiццю мовы i культуры беларускага народа, — лiчыць намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык.Ён глыбока перакананы, што беларусы “павiнны дбаць не толькi аб павышэннi матэрыяльнага дабрабыту, але i пра духоўны стан грамадства”. Таму кіраўніцтва вобласцi ўсебакова падтрымлiвае развiццё лiтаратуры. Прыклад гэтага — выданне “Лiтаратурнай карты вобласцi”, якую, дарэчы, плануецца перавыдаць да Дня беларускага пiсьменства ў Ганцавiчах.Лiтаратурную прэмiю Брэсцкага аблвыканкама iмя Уладзiмiра Калеснiка атрымалi паэты Надзея Парчук (за кнігi “Раскрылiўся бусел над хатай” i “Зарунее жыта зноў”) i Вiктар Вабiшчэвiч (за кнігу “Уражанне”), празаік Аляксандр Валковiч (за творы “Алеся. Белавежскiя сны” i “Бяроза белая. Бяроза чорная”). Таксама была адзначана дзiцячая пiсьменнiца Алена Савасцiна (псеўданiм Зоя Гарадзецкая) за кнiгу п’ес “Казкi навагодняга лесу”. Узнагароды невыпадковыя, гэта падказка зацікаўленаму чытачу, што варта пашукаць у кнігарнях ды бібліятэках.Пасля майстрoў слова на сцэне з’явiлiся юныя артысты — пераможцы абласнога лiтаратурнага конкурсу, пры-свечанага 65-годдзю Вялiкай Перамогi i 600-годдзю перамогi ў Грунвальдскай бiтве (iм уручылі дыпломы i кнігi). Дарэчы, “НГ” таксама вырашыла падтрымаць творчую моладзь i падарыла сувенiры васьмiкласніцы СШ № 3 горада Жабiнка Настассi Сiдорка, вучанiцы 10-га класа Лунiнецкага лiцэя Ганне Харкевiч i дзесяцiкласніцы СШ № 3 горада Iванава Янiне Раманюк.— Змена расце творчая, а наогул лiтаратура Берасцейшчыны зараз знаходзiцца прыкладна на тым жа ўзроўнi, як Вiцебшчына ў той зорны час, калi там з’явiлiся пiсьменнiкi Уладзiмiр Караткевiч, Васiль Быкаў, Рыгор Барадулiн, — перакананы Анатоль Крэйдзiч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У чацвёрты раз гасцiнная Лунiнеччына сабрала таленавiтых жыхароў заходняга рэгiёна краiны, каб уручыць майстрам слова лiтаратурную прэмiю Брэсцкага аблвыканкама iмя...
|
|