За ўдзел у адкрыцці помніка — звальненне
29.11.2010 15:33
—
Новости Культуры
|
Краязнаўцу Міхасю Бернату паведамілі, што пасля грамадскай актыўнасці працу прыйдзецца пакінуць.
Баранавіцкім чыноўнікам не спадабалася, што сп. Бернат разам з сябрамі Краязнаўцу на мінулым тыдні патэлефанаваў загадчык аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Седач. Ён запатрабаваў тлумачальную запіску з нагоды адкрыцця шыльды. Сп. Бернат адмовіўся. Тады в. а. дырэктара Русінаўскага музея, дзе працуе краязнаўца, загадалі напісаць дакладную на Берната. Маўляў, ён адкрываў шыльду ў працоўны час. Калі адбудзецца разгляд па гэтай справе, невядома. Але ў райвыканкаме ў тэлефоннай размове яму паведамілі, што працу прыйдзецца пакінуць.Міхасю Бернату — 65 гадоў. Калі ён страціць пасаду метадыста ў музеі, усё роўна прыйдзецца шукаць працу. Бо не ведае як пражыць на пенсію, якую плаціць дзяржава. Помнік у гонар перамогі войскаў Рэчы Паспалітай над маскоўскімі войскамі ў 1660 годзе быў пастаўлены яшчэ ў 1994. Але і тады не абышлося без скандалу. Сп. Бернат распавядае, што былога ўпраўляючага справамі Баранавіцкага райвыканкама Аграноўскага хвалявала, што за такі помнік Расія не дасць Беларусі газу і нафты. «У яго ўяўленні гэта выглядала так, што нехта хоча пасварыць два народы». Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краязнаўцу Міхасю Бернату паведамілі, што пасля грамадскай актыўнасці працу прыйдзецца пакінуць.
|
|