Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск-2010»: фіналісты абвешчаныя
08.12.2010 11:02
—
Новости Культуры
|
Праслухоўванні другога туру завершаны. І ўжо праз гадзіну сталі вядомыя фіналісты (у парадку нумароў): № 11 Панфілаў Аляксандр, Расія (клас прафесара № 12 Галанаў Яўген, Беларусь (клас прафесара № 26 Шацкая Улада, Беларусь (клас прафесара № 28 Нетук Павал, Беларусь (клас прафесара № 45 Самойлаў Аляксандр, Украіна (клас прафесара І. М. Рабава) № 55 Мярданава Фаціма, Расія (клас прафесара Я ўважліва слухала першыя два туры, і ў мяне склаліся свае ўражанні пра выступы канкурсантаў. У маім собскім рэйтынгу першым нумарам ідзе студэнт Беларускай акадэміі музыкі Яўген Галанаў (цудоўны, глыбокі музыка, нечым нагадвае мне Андрэя Паначэўнага), другім — студэнт Маскоўскай кансерваторыі Аляксандр Панфілаў (яркі піяніст ў стылі Дзяніса Мацуева), трэцім — аспірантка Маскоўскай кансерваторыі Фаціма Мярданава (сталы, разумны, сур’ёзны прафесіянал). Здзівіла мяне хіба што прысутнасць сярод фіналістаў дачкі аднаго з сябраў журы спадарыні Шацкай, якая, як на мяне, нават і ў другі тур не мусіла трапіць. Будзем радавацца таму, што спадар Галанаў у фінале, і спадзявацца на выдатны вынік. Падзяліцца навіной:
Юлія Андрэева Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піша Юлія Андрэева. |
|