Немку ўзнагародзілі за беларускія справы. 21.by

Немку ўзнагародзілі за беларускія справы

09.12.2010 14:30 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урсула Хайнека атрымала Ордэн за заслугі перад ФРГ. Падставай стала яе шматгадовая праца ў беларуска-нямецкім таварыстве.

У. Папковіч (злева), У. Хайнека (трэцяя злева) падчас узнагароджвання. Снежань, 2010.

Урсула Хайнека ў 1992 годзе ў горадзе Вецлар стварыла нямецка-беларускае таварыства «Калі ласка — Willkommen». Падставай стала знаёмства з выкладчыкам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзімірам Папковічам, які стварыў аналагічнае таварыства ў родным горадзе. За амаль два дзесяцігоддзі працы таварыства ў Вецлар на моўную практыку здолелі выехаць сотні студэнтаў, якія вывучаюць нямецкую мову. Было рэалізавана некалькі культурных праектаў паміж вецларскім хорам «Кантарай» і Віцебскім маладзёвым хорам. Дзякуючы таварыству Германію наведвалі паэты Рыгор Барадулін і Давід Сімановіч, празаік Сяргей Рублеўскі, перакладчык Васіль Сёмуха.

Падзяліцца навіной: 
КМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урсула Хайнека атрымала Ордэн за заслугі перад ФРГ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика