Канцэрт Вольгі Акуліч — 16 снежня
14.12.2010 12:28
—
Новости Культуры
|
16 снежня 2010 Вольга Акуліч запрашае на акустычны канцэрт «амаль без ансамбля» ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, (вул. Я.Купалы, 4). Пачатак у 19.00. Гледачоў чакае паўтары гадзіны прыгожай гітарнай музыкі і добрай паэзіі. У першай частцы канцэрту прагучаць песні з альбома «Трохкутнік». Удзел бярэ гітарыст Алег Змушка (з якім, уласна кажучы, альбом «Трохкутнік» і запісваўся). Другая частка — з новымі песнямі і гітарыстам гурта «Верасень» Максімам Сазонавым з удзелам Віталіка Валошына з губным гармонікам. Кошт квіткоў — 10 тыс. руб., набыць іх можна папярэдне ў касе музея, або замовіўшы па тэлефоне (029) 640 09 38 ці непасрэдна перад канцэртам. Спасылкі на творчасць Вольгі Акуліч і гурта «Верасень» у інтэрнэце: Трэкі з альбома «Трохкутнік» прадстаўленыя для свабоднага праслухоўвання на персанальнай Відэазапісы Кліп Вольгі Акуліч на песню «Шлях» Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 снежня 2010 Вольга Акуліч запрашае на акустычны канцэрт «амаль без ансамбля» ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, (вул. Я.Купалы, 4). Пачатак... |
|