Пяць месяцаў жыцця Максіма Багдановіча
14.12.2010 15:31
—
Новости Культуры
|
«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас Аркадзя Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларускай хаткі» з лістом у руках… «Максім Багдановіч піша, што хоча пажыць у Менску, у сваім родным горадзе, дыхнуць паветрам Бацькаўчшыны, пачуць жывую беларускую мову…». Нас ахапіла радасць і трывога. Радасць, што пазнаем нашага дарагога паэта, і трывога за яго здароўе… Было гэта ў палове верасня 1916 года. У «Беларускай хатцы» на Захараўскай вуліцы, № 18, у сталоўцы «Таварыства дапамогі ахвярам вайны…» — так пісала ў сваіх успамінах беларуская пісьменніца Зоська Верас (Людвіка Сівіцкая). Максім Багдановіч так марыў вярнуцца ў горад свайго маленства, столькі хацеў зрабіць на роднай зямлі, што нават сухоты — спадчынная хвароба, якая пацягнула за сабой у магілу маці і старэйшага брата Вадзіма, — не спынілі яго. Тэма вяртання паэта на радзіму доўгі час была прадстаўленая на экспазіцыі філіяла Літаратурнага музея М.Багдановіча «Беларуская хатка» − у тым доме, дзе жыў паэт, калі ў кастрычніку 1916 года прыехаў у Мінск. Дом быў адноўлены ў першапачатковым выглядзе да Да 119 дня нараджэння рамантычнага паэта ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча будзе прадстаўленая выстава «Пяць месяцаў з жыцця паэта». Прадстаўленыя на ёй рэчы (эпісталярная спадчына, фотаздымкі, прадметы побыту) раскажуць пра адзін з самых шчаслівых перыядаў жыцця Максіма, у якім было і знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, і сустрэча Новага года, і напісанне новых славутых твораў. Самым гарачым, самым трапяткім, самым святым пачуццём Максіма была любоў да Радзімы, да Выстава працуе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце) з 9 снежня 2010 года. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«У хуткім часе ў Мінск прыедзе Максім Багдановіч», — пачулі мы голас Аркадзя Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларускай хаткі» з лістом...
|
|