Святое пісанне выйшла на палескай гаворцы
14.12.2010 16:32
—
Новости Культуры
|
Новы запавет пераклалі на заходнепалескі дыялект.
«Агульнапалескай гаворкі не існуе. Таму пераклаў на гаворку сваёй вёскі Сімановічы Драгічынскага раёна», — адзначае дыялектолаг Фёдар Клімчук. Кандыдат філалогіі Клімчук працаваў над перакладам каля дваццаці гадоў. Яшчэ дзесяць рукапіс праляжаў у архіве.Навукоўца паўстагоддзя займаецца даследаваннем заходнепалескіх гаворак. Падобнымі перакладамі ён хоча захаваць гаворкі ў тым выглядзе, у якім яны існуюць на дадзены момант. Сп. Клімчук не бачыць вялікіх перспектыў у дыялектаў, але выступае за тое, каб захаваць спадчыну, якая паступова знікае. Пераклад Новага запавету не рабіўся з аднаго выдання. Выкарыстоўваліся адпаведныя пераклады з беларускай, расійскай, царкоўнаславянскай, польскай, украінскай. Сэнсу распаўсюджваць Святое пісанне сярод вернікаў сваёй вёскі і праваслаўнага духавенства Фёдар Клімчук не бачыць. Тым больш, што выданне не асвечана. Ды і ў родных Сімановічах моляцца па-царкоўнаславянску. Таму гэта выданне выключна для навукоўцаў. Гэта не першы пераклад Фёдара Клімчука на гаворку вёскі Сімановічы. Ён перастварыў «Слова аб палку Ігаравым», «Страшную помсту» Мікалая Гогаля, першую песню «Іліяды», частку «Казакаў» Льва Талстога. У 1983 г. склаў нават зборнік «Пераклады твораў Л.М. Талстога на гаворкі Палесся». Новый Завет Господа нашего Іісуса Хріста / Перевод на западнополесскій говор. — Мінск: Мэджык, 2010. — 392 с. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы запавет пераклалі на заходнепалескі дыялект. |
|