Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай краіны. 21.by

Адкрыйце для сябе невядомую Беларусь. Правільна адказаўшы на пытанні, вы зможаце адправіцца ў падарожжа па славутых мясцінах нашай краіны

18.12.2010 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Народная газета” працягвае шукаць тых трох шчасліўчыкаў, якіх па выніках усіх тураў чакае экскурсія па Беларусі. Такі падарунак для самых уважлівых і цікаўных чытачоў “Народнай газеты” падрыхтаваў наш афіцыйны спонсар тур- аператар “Виаполь”. Дарэчы, сярод вас, дарагія чытачы, ужо ёсць яўныя лідары. Сёння вы маеце магчымасць праверыць, ці правільна адказалі на пытанні першага тура віктарыны па Брэсцкай вобласці. Прычым адказы на іх мы даём з вашых допісаў — найбольш цікавых і змястоўных. Звярайцеся і ўдзельнічайце ў наступным туры віктарыны. Сёння вас чакае падарожжа па Гродзенскай вобласці!

Па старонках “Сямі цудаў”. Гродзенская вобласць

Кажуць, калі дзяўчына дакранецца да гэтага “ружовага” цуда, яна абавязкова выйдзе замуж. Як ён называецца? Дзе знаходзіцца? Адкуль з’явіўся на Беларусі?  І што нагадвае звонку? Якога “Людвіга” не могуць знайсці ўжо  некалькі дзесяцігоддзяў? Чаму яго так назвалі? І якія яго чатыры “браты” аб’явіліся летась пасля 80-гадовага знікнення? Якое мястэчка і за што называлі Вавілонам? Які бізнес там развіваўся? Якая гульня эмігрыравала туды з Парыжа?

Адказы прысылайце на адрас: 220013, г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага, 10а, “Народная газета” з пазнакай “Па старонках “Сямі цудаў”. Нагадваем:адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля публікацыі пытанняў тура.

Адказы на пытанні па Брэсцкай вобласці.

1. Гэта адзіны на тэрыторыі Беларусі архітэктурны помнік, які захаваўся і які можна аднесці да так званых рэгулярных палацаў. Дзе дакладна ён знаходзіцца, хто былі яго гаспадары і што рабілі ў чорнай зале гэтага палаца? Адказ. Гэта палац у вёсцы Косава Івацэвіцкага раёна, закладзены ў 1838 годзе князем Пуслоўскім, з крапаснымі вежкамі ў гатычным стылі, які адлюстроўвае рамантычную плынь у архітэктуры сярэдзіны ХІХ стагод-дзя. У палацы налічвалася больш за 130 пакояў і кожны — асаблівы. У белай зале наладжваліся балі, у чорнай — гулялі ў карты, у ружовай — музіцыравалі. Было тут фае са шкляной падлогай, пад якой плавалі экзатычныя рыбы, а па калідорах палаца разгульваў прыручаны леў. Крокун Т.Н., в. Яечкавічы, Іванаўскі раён2. Хто, паводле легенды, заснаваў горад, у якім сёння знаходзіцца адзіная ў краіне вежа-данжон? Помнік каму стаіць у цэнтры гэтага горада?Адказ. Камянецкая вежа (адзіная ў краіне вежа-данжон) — унікальны помнік абарончага дойлідства ХІІІ стагоддзя, яшчэ яна мае прыгожыя назвы. “Белая вежа”, “Камянецкі стоўп”. Знаходзіцца ў горадзе Камянец, які заснаваны ў 1276 годзе па загаду валынскага князя Уладзіміра Васількавіча на месцы невялікага паселішча, якое існавала тут у Х—ХІ стагоддзях. Дойлід Алекса з мясцовымі жыхарамі ўзвёў пасяленне, асновай абароны якога акрамя рова і вала была 30-метровая мураваная вежа. Камянецкая вежа пабудавана на высокім узгорку на левым беразе ракі Лясная паміж 1276 і 1288 гадамі. У цэнтры Камянца ў 1990 годзе быў пастаўлены помнік заснавальніку горада князю Уладзіміру Васількавічу. Жыхары бачаць яго побач з велічным зубром і са шчытом у руцэ. СПІРЫДОН Алена і Павел, в. Будслаў, Мядзельскі раён3. Якой дэталі жаночай вопраткі прысвечаны адзіны ў свеце музей? Дзе ён знаходзіцца?Адказ. У вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна знаходзіцца адзіны ў свеце музей фартушкоў. Музей адчыніў дзверы 17 студзеня 1999 года. Першапачатковы фонд экспанатаў уключаў у сябе 150 старадаўніх рэчаў. А паколькі фартушкоў у ім было большасць — аж 50 штук, музей назвалі “Бездзежскі фартушок”. Сёння ў ім размяшчаецца каля 220 фартушкоў, сярод якіх двух аднолькавых не знайсці. Адбеленыя і натуральнага колеру, вышытыя гладдзю і крыжыкам, з карункамі і без іх, фартушкі заварожваюць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. Дарэчы, самы першы фартушок, які захоўваецца ў фондах музея, быў створаны ў 1880 годзе. Ермакова Юлія, г.п. Лёзна

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Народная газета” працягвае шукаць тых трох шчасліўчыкаў, якіх па выніках усіх тураў чакае экскурсія па Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика