«Яна была цудоўнай паэткай»
29.12.2010 00:00
—
Новости Культуры
|
Пра Таццяну Сапач гаворыць Сяргей Харэўскі: — Яна была цудоўнай паэткай: грамада ведала яе як майстра паэтычнага слова. Была выдатнай журналісткай. Скончыла журфак БДУ, дзе і пасябравала з Сяргеем Дубаўцом, які вярнуўся з войска. Пачаўшы працу на тэлебачанні, звязала з ім свой лёс. Была адной з першых, хто адраджаў беларускую Віленшчыну ў пачатку 1990-х. Прымала чынны ўдзел у працы тамтэйшай беларускай грамады, у стварэнні рэлігійных суполак, хораў, клубаў. Нязменна дваццаць гадоў была рэдактаркай і аўтаркай праграмы «Віленскі сшытак» на літоўскім тэлебачанні, праз якую беларусы Віленшчыны не пачуваліся самотнымі. Была сталым аўтарам «Нашай Нівы» ад моманту яе аднаўлення. Падзяліцца навіной:
КМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра Таццяну Сапач гаворыць Сяргей Харэўскі.
|
|