У Гродна адкрылася выстаўка "Лялька Гродзеншчыны". 21.by

У Гродна адкрылася выстаўка "Лялька Гродзеншчыны"

28.12.2010 11:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гродна адкрылася выстаўка "Лялька Гродзеншчыны"


"Лялька Гродзеншчыны" – выстаўка пад такой назвай працуе ў Музеі сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. 

Лялька заўсёды займала адно з галоўных месцаў у традыцыйнай бытавой і матэрыяльнай культуры беларусаў. Яна мела сваё сэнсавае значэнне і выконвала абрадава-рытуальную, гульнёвую, эстэтычную і выхаваўчую функцыі.

Амаль кожны з нас звязвае свае ўспаміны аб дзяцінстве менавіта з лялькай. Саламяныя, драўляныя, керамічныя, пластыкавыя, тэкстыльныя – лялькі ўвасаблялі ў сабе рысы нашых продкаў, казачных герояў, жывёл,  гістарычных персанажаў. З ёй і зараз з задавальненнем бавяцца дзеці, працуюць на сцэне самадзейныя і прафесійныя артысты. Лялькі выкарыстоўваюцца ў абрадавых дзеях, аздабленні інтэр’ераў, мэблі. Усё гэта адлюстравана ў экспазіцыі, якая разлічана як на дарослых, так і дзяцей.

У выстаўцы прымаюць удзел 45 майстроў лялькі з усіх куткоў Гродзеншчыны. Саламяныя – прадстаўлены майстрамі Навагрудскага і Іўеўскага раёнаў, проста заварожваюць сваёй прыгажосцю, дасканаласцю формы, тэхнікай выканання.

Разнастайнасцю матэрыялаў, выкарыстаных для вырабу лялек, адрозніваюцца экспанаты, выстаўленыя майстрамі творчага аўтарскага калектыву з Роскага раённага цэнтра рамёстваў Ваўкавыскага раёна.

Сярод удзельнікаў выстаўкі звяртаюць на сябе ўвагу цацкі для дзяцей, вырабленыя ўдзельнікамі гурткоў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Прамень" Кастрычніцкага раёна горада Гродна і Смаргонскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Запрашаем усіх гродзенцаў наведаць выстаўку і тым самым яшчэ раз дакрануцца да непаўторных вобразаў гродзенскай лялькі. Убачыўшы экспазіцыю, наведвальнікі яшчэ раз пераканаюцца, што лялька ніколі не знікне з чалавечага жыцця. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Лялька Гродзеншчыны" – выстаўка пад такой назвай працуе ў Музеі сучаснага народнага і самадзейнага мастацтва пры абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика