Нацыянальная музычная прэмія заснавана ў Беларусі
29.12.2010 13:13
—
Новости Культуры
|
Нацыянальная музычная прэмія заснавана ў Беларусі Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва”, паведамілі ў Міністэрстве культуры Беларусі. Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Конкурс будзе праводзіцца са студзеня па снежань у тры этапы па наступных намінацыях:”Лепшая песня года“, ”Лепшы выканаўца“, ”Лепшы калектыў выканаўцаў“, ”Адкрыццё года“, ”Лепшы кампазітар“, ”Лепшы паэт-песеннік“, ”Лепшы прадзюсер“, ”За ўклад ў развіццё беларускай эстрады“. Пераможцы вызначацца пад час гала-канцэрта, які стане фінальным этапам конкурсу. Пераможца атрымае "прыз, які з’яўляецца сімвалам конкурсу, дыплом лаўрэата і грашовую прэмію". За “Лепшую песню года” узнагародзяць сертыфікатам на стварэнне музычнага кліпа. “Конкурс праводзіцца ў мэтах развіцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва і стварэння ўмоў для прасоўвання творчасці беларускіх эстрадных выканаўцаў, павышэння прэстыжу беларускіх аўтараў, выканаўцаў і прадстаўнікоў эстраднага музычнага мастацтва”, - адзначаюць у Мінкульце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва”, паведамілі ў... |
|