У госці да графаў Румянцавых. Эстафету культурнай сталіцы Беларусі прыняў Гомель. 21.by

У госці да графаў Румянцавых. Эстафету культурнай сталіцы Беларусі прыняў Гомель

20.01.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 У госці да графаў Румянцавых.
Эстафету культурнай сталіцы Беларусі прыняў <a href=Гомель." title=" У госці да графаў Румянцавых. Эстафету культурнай сталіцы Беларусі прыняў Гомель." border="0" style="margin-right:11px;">

Цырымонія адбылася ў Мінску падчас двухдзённай прэзентацыі першай культурнай сталіцы краіны — Полацка. Старажытны беларускі горад парадаваў мінчан выступленнямі лепшых мастакоў, творчых калектываў і майстроў. Кульмінацыяй святочных дзён стаў гала-канцэрт “Горад над Дзвіной — родны Полацк мой”, які адбыўся ўчора вечарам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры. Канцэрт завяршыў багаты і насычаны год першай культурнай сталіцы. А чым парадуе беларусаў Гомель?

— Шчыра кажучы, даведаўшыся пра тое, што культурнай сталіцай-2011 стане Гомель, мы не надта здзівіліся, — прызнаецца старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец. — Якому ж гораду быць культурнай сталіцай пасля старажытнага Полацка, як не Гомелю — з яго традыцыямі, патэнцыялам, кадрамі і матэрыяльнай базай?! У горадзе дзейнічаюць тры тэатры і тры прафесійныя аркестры. У нас адзіны абласны дзяржаўны цырк, на прадстаўленні якога з’язджаюцца гледачы з іншых гарадоў Беларусі, з Расіі і Украіны.У Гомелі шмат зроблена ў сферы культуры. Але дзякуючы новаму статусу, упэўнены гамяльчане, культурнае жыццё іх горада стане яшчэ больш яркім.— 2011-ты будзе годам фестывальным, — расказвае намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антаненка. — Традыцыйны міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод” сёлета будзе ўнікальным — з цыркавым прадстаўленнем, лядовым і фаер-шоу, ірландскімі танцамі, грузінскім балетам... Звычайна ў фестывалі ўдзельнічаюць каля 15 краін. А ў такі год разлічваем і на большую колькасць гасцей.Цэнтрам культурнага жыцця Гомеля стане, безумоўна, Палацава-паркавы комплекс Румянцавых-Паскевічаў, дзе плануецца прымаць унікальныя выставы з Беларусі і з-за мяжы. Ужо ў лютым тут адкрыецца выстава сучаснага італьянскага мастацтва. А побач з палацам хутка з’явіцца беларуска-італьянскі цэнтр з галерэяй для выстаў і кавярняй для адпачынку.Ды беларускімі аркестрамі і калектывамі гараджан ужо не здзівіш — у Гомелі яны частыя госці. Будзем расшыраць геаграфію і запрашаць на канцэрты замежных артыстаў. Калі Гомель стане, як планавалася, яшчэ і культурнай сталіцай СНД, гэта не выкліча ніякіх складанасцей. Пра ўсе планы і не раскажаш — нашы творчыя сілы вялізныя. Прыязджайце — будзем здзіўляць!

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цырымонія адбылася ў Мінску падчас двухдзённай прэзентацыі першай культурнай сталіцы краіны — Полацка. Старажытны беларускі горад парадаваў мінчан...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика