Эстафету прымае Гомель
16.02.2011
—
Новости Культуры
|
Беларусь зацікаўлена ў сумесных праектах з культурнымі сталіцамі Еўропы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Паводле слоў міністра, цяпер абмяркоўваецца праект “Культурная сталіца СНД”, у якім хоча ўдзельнічаць Беларусь. Гомель, які стаў культурнай сталіцай Беларусі 2011 года, быў прапанаваны ў якасці культурнай сталіцы краін СНД. “Стаць першай сталіцай Садружнасці – вялікі гонар, і цяпер размова ідзе пра тое, што культурнымі цэнтрамі СНД стануць адразу некалькі гарадоў — Беларусі, Расіі і Украіны”, — адзначыў міністр. Ён таксама дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных праектаў з культурнымі сталіцамі Еўропы: “Гэта пашырыць магчымасці прадстаўлення айчыннай культуры за мяжой і дасць магчымасць беларусам пазнаёміцца з культурай іншых народаў”. Таццяна Пастушэнка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацікаўлена ў сумесных праектах з культурнымі сталіцамі Еўропы. Пра гэта паведаміў журналістам міністр культуры Беларусі Павел Латушка. |
|