15 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі зноў выступяць польскiя джазмены
08.02.2011 02:00
—
Новости Культуры
|
15 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі зноў выступяць польскiя джазмены ![]() Кампазітар і альт-саксафаніст Мацей Обара нарадзіўся ў 1981 годзе. Яшчэ у час навучання ў Інстытуце джаза і эстраднай музыкі Акадэміі Музыкі імя К. Шыманоўскага ў Катавіцах заснаваў уласны калектыў “Maciej Obara Trio”, які хутка ўмацаваў свае пазіцыі ў музычным асяроддзі. Трыо мела вялікі поспех і стала займаць істотнае месца ў авангардзе польскіх джаз-калектываў. Істотны ўплыў на напрамак абранага Мацеем Обарам музычнага шляху мела супрацоўніцтва з такімі вядомымі музыкантамі як Томаш Станька і Антуан Рані. Сваю кар’еру музыкант распачаў запісам першага альбома “Message from Ohayo” разам з Мацеем Гарбоўскім (кантрабас) і Кшыштафам Градзюкам (ударныя). Пазней было супрацоўніцтва у міжнародных праектах “Tomasz Stanko Special Project” і „New Balladyna Quartet”. У 2008 годзе М. Обара запісаў свой наступны альбом “I can do it”, які быў з вялікім энтузіязмам успрыняты слухачамі і крытыкамі. У лістападзе 2009 г. Мацей Обара запрэзентаваў свой новы праект “Obara Special Quartet”, да якога запрасіў найлепшых ньюйорскіх музыкантаў: Ральфа Алесі, Марка Геліаса, Нашыта Вэйтца. У наступным годзе ў Нью-Йорку музыканты запісалі альбом ''Four". У ЗША быў запісаны таксама альбом “MaMuGe 3" з Джонам Ліндбергам і Харві Соргенам. Найноўшы праект Мацея Обары – гэта квартэт з удзелам выдатнага джазавага піяніста Дамініка Вані. Менавіта ў праекце з Т. Станькам упершыню музыканты зайграмі разам. Гэта працяг распачатага сяброўства і музычнага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўка да запісу новага альбома. У 2006−2008 гг. Дамінік Ваня быў студэнтам Даніло Пэрэза і Джэры Бергонзі на джазавым факультэце New England Conservatory of Music у Бостане (ЗША) у рамках Presidential Scholarship. Д. Ваня супрацоўнічае і выступае з вядомымі джазавымі музыкантамі, такімі як Яцэк Кохан, Томаш Станька, Януш Муняк, Збігнеў Намыслоўскі, Браніслаў Суханэк, Збігнеў Вегэхаупт, Дэвід Лібман, Джордж Гажон, Гары Томас. У 2008 г. стаў лаўрэатам Стыпендыі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП “Маладая Польшча”. Дамінік выдатна інтэрпрэтуе сучасную музыку, яго выкананне поўнае свежых і цудоўных ідэй. У рытмічнай секцыі іграе кантрабасіст Мацей Гарбоўскі, які ўдзельнічае ў шматлікіх джазавых праектах: RGG Trio, класічным аркестры Aukso, камерным аркестры Esus, праекце з Томашам Станькам, а таксама як лідэр − у International Musical Production з удзелам Джона Фолта, барабаншчыка з трыо Боба Стэнсана. На ўдарных зайграе Кшыштаф Градзюк, адзін з заснавальнікаў RGG Trio, які супрацоўнічаў таксама з такімі выдатнымі музыкантамі, як Томас Густафсан, Томаш Станька, Антуан Рані, Авішаі Кохэн, Якаб Дзінесэн, Фрэнк Лэйсі, Ян Пташын Врублеўскі і іншыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 лютага на сцэне Вялікай залi Белдзяржфілармоніі зноў адбудзецца канцэрт польскай джазавай музыкі. На гэты раз гледачы пачуюць MACIEJ OBARA QUARTET. Канцэрт пройдзе пры...
|
|