З Палесся — у вялікі свет
17.02.2011
—
Новости Культуры
|
У Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава, прысвечаная 90-м угодкам Івана Мележа
На выставе “Спявак палескага краю” экспануюцца больш за 270 розных дакументаў, якія знаёмяць з багатай творчай спадчынай пісьменніка — яго раманамі, аповесцямі, а таксама крытычнымі працамі, дзённікамі, п’есамі. Як вядома, яркай вяршыняй творчасці пісьменніка Івана Мележа (1921—1976) па праву лічыцца трылогія “Палеская хроніка”. Яна ўключае раманы “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1964) і “Завеі, снежань” (1976, не закончаны). Выклікае захапленне ў чытачоў розных краін тое, як таленавіта аўтар паказаў непаўторнасць прыроды палескага краю, характары палешукоў, адлюстраваў драматызм сацыяльна-грамадскіх працэсаў даваеннай пары. Раманы вывучаюцца ў школе. Шырокае прызнанне атрымаў і раман “Мінскі напрамак”(1952) — адзін з першых у айчыннай літаратуры панарамны твор, прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На выставе асобна прадстаўлены творы Івана Мележа ў перакладах на рускую, англійскую, украінскую, балгарскую, іспанскую і іншыя мовы. Раздзел “Мастацкае жыццё твораў пісьменніка” — гэта артыкулы пра мастацкія фільмы і спектаклі, пастаўленыя па мележаўскіх творах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальнай бібліятэцы працуе выстава, прысвечаная 90-м угодкам Івана Мележа |
|