Музам хораша ў Нясвіжы
17.02.2011
—
Новости Культуры
|
Вечары беларускай оперы і балета пройдуць ля сценаў замка Радзівілаў
Выступленні запланаваны на канец чэрвеня, праграма вечароў цяпер удакладняецца. Праект “Вечары беларускай оперы і балета ў замку Радзівілаў” дэбютаваў летась. Прама пад адкрытым небам для гледачоў зладзілі каля тысячы месцаў. Усім спадабалася і акустыка: ніводнага мікрафона не спатрэбілася. У праграме прэм'ерных вечароў, нагадаем, былі опера “Чужое багацце нікому не служыць”, балет “Шапеніяна” і гала-канцэрт. Верагодна, што сёлета ў Нясвіжы гледачы змогуць убачыць як беларускія спектаклі, так і замежныя пастаноўкі. Справа ў тым, што летам Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета плануе правесці ў Мінску першы форум балетнага мастацтва. Ён, як мяркуецца, будзе доўжыцца каля двух тыдняў, і ўжо ёсць дамоўленасць з тэатрамі з Грузіі, Украіны, Расіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечары беларускай оперы і балета пройдуць ля сценаў замка Радзівілаў |
|