Праект “Сем цудаў Беларусі” ўпэўнена крочыць наперад. 28 лютага мы завяршаем першы, раённы, этап галасавання. Па два аб’екты з кожнага раёна пяройдуцьу абласны тур. Якія менавіта? Яшчэ канчаткова не вырашана: засталося тры дні, кожны наведвальнік старонкі “Сем цудаў Беларусі” на нашым сайце www.ng.by можа паўплываць на сітуацыю. Так што спяшайцеся, заходзьце на нашу web-старонку і рабіце гісторыю адным націскам мышкі!У вас ёсць на гэта тры дні. А пасля давядзецца пачакаць да сярэдзіны сакавіка, калі будуць падведзены вынікі першага этапа галасавання. А ўжо 15 сакавіка на нашым сайце з’явіцца спіс цудаў — пераможцаў раённага галасавання і распачнецца ДРУГІ — абласны — тур. Заставайцеся з намі: самае цікавае яшчэ наперадзе!