Першы этап скончыўся. Вандроўка працягваецца! Сябры, думаем, вы паспелі заўважыць, што галасаванне ў праекце “Сем цудаў Беларусі” на нашым сайце пакуль што замарожана. 21.by

Першы этап скончыўся. Вандроўка працягваецца! Сябры, думаем, вы паспелі заўважыць, што галасаванне ў праекце “Сем цудаў Беларусі” на нашым сайце пакуль што замарожана

05.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Першы этап скончыўся. Вандроўка працягваецца!
Сябры, думаем, вы паспелі заўважыць, што галасаванне ў праекце “Сем цудаў Беларусі” на нашым сайце пакуль што замарожана.

Але толькі пакуль! 15 сакавіка, якраз у сярэдзіне месяца, калі сіноптыкі абяцаюць прыход сапраўднай вясны, “размарозіцца” і наш праект. Мы падвядзём вынікі першага тура і вызначым па два цуды з кожнага раёна, якія будуць удзельнічаць у другім — абласным — этапе нашага галасавання. Так што крыху цярпення! А пакуль што ў вас ёсць час, каб заахвоціць да галасавання ў нашым праекце сваіх знаёмых, сяброў, родных — сабраць баявую каманду.Так-так, баявую. Упэўнены, праз дзесяць дзён на сайце www.ng.by пачнецца сапраўдная барацьба. Аб’екты з кожнага раёна, якія перамаглі на першым этапе, пачнуць змагацца за званне цуда вобласці, а потым, калі ўвойдуць у сямёрку лепшых, і ЦУДА ўсёй краіны! Не расcлабляйцеся — вашы сілы, галасы, актыўнасць патрэбны аб’ектам вашага раёна. Зрабіць іх прэтэндэнтамі на званне абласнога цуда было толькі адной справай. Цяпер задача — каб яны трапілі ў наступны, рэспубліканскі этап.А пакуль на сайце будзе ісці галасаванне, на старонках “Народнай газеты” мы ў рамках праекта працягнем наша найцікавейшае падарожжа па роднай краіне і па старонках яе гісторыі. Наперадзе — зацікаўленыя дыялогі з гісторыкамі і мастацтвазнаўцамі, рэпартажы з самых нечаканых месцаў, конкурсы і віктарыны. Рупліўцы роднай гісторыі і краязнаўства, проста зацікаўленыя людзі, нераўнадушныя да сваёй зямлі сумаваць не будуць — гэта мы абяцаем з поўнай адказнасцю. Далучайцеся да іх шэрагаў — заставайцеся з “Народнай газетай”.

Адкрыем невядомую Беларусь разам!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але толькі пакуль! 15 сакавіка, якраз у сярэдзіне месяца, калі сіноптыкі абяцаюць прыход сапраўднай вясны, “размарозіцца” і наш праект.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика