У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel. 21.by

У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel

14.03.2011 10:51 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel

Generation.by
Канцэрт, прысьвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў менскім клюбе "Рэактар", забаронены. Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага "сьпісу забароненых", які міністар інфармацыі Праляскоўскі назваў "гнюснай фальшыўкай". І першы забаронены канцэрт у Менску пасьля 2007 году.

Аляксандар Кульлінковіч піша ў сваёй калёнцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены:

"Менавіта гэта слова. Не перанесены, не скасаваны — ён ЗАБАРОНЕНЫ. Кіраўніцтва клюба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арэндатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клюба. Выдатны выбар. На пытаньне "а чаму?" было сказана наступнае: група падтрымлівала апазыцыю, і цяпер дзяржава не зьбіраецца…"

Пасьля зьяўленьня ў Сеціве "сьпісу забароненых" выказваліся шматлікія меркаваньні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты сьпіс і ён, маўляў, не адпавядае аніякай лёгіцы.

Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт Ляпіса Трубецкога не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі з-за рашэньня МЧС, а ў Берасьці днямі без тлумачэньняў быў забаронены канцэрт Зьміцера Вайцюшкевіча ў Тэатры Лялек, які быў заплянаваны на 18 сакавіка.

Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў "Рэактары" 24 сакавіка.

Гурт Neuro Dubel ужо быў у сьпісе забароненых ў 2004-2007 гадах. На пачатку сьнежня мы апыталі ўдзельнікаў таго сьпісу пра тое, што зьмянілася ў іх за тры гады адноснай свабоды і ці магчымае вяртаньне забароны:

"У сьвядомасьці ўладаў нічога не зьмянілася. І, наколькі я ведаю, за межамі Менску забаранялі і працягваюць забараняць. Магчыма, ужо па асабістай ініцыятыве таго ці іншага чыноўніка. Рок ня ў гонары ў гэтай краіне, як і свабода слова, а рок — гэта свабода. Я ня маю ілюзіяў", — сказаў тады Кульлінковіч. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэрт, прысьвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў менскім клюбе "Рэактар", забаронены. Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика