Clickні вясну!. 21.by

Clickні вясну!

15.03.2011 12:56 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Clickні вясну!

  • ТUT.BY

фото“Гуканне вясны” - свята-просьба. Каб прыйшло доўгачаканае веснавое адраджэнне, трэба зрабіць намаганне.

Уявім, што вы завіталі ў нябесную інтэрнэт-краму, дзе можна набыць усё-ўсё. Раз - клікам мышкі кідаеш сабе ў віртуальны кошык “Даўгалецце для бацькоў”, потым знаходзіш апошнюю мадэрнізаваную версію “Здароўя для дзетак” і клікаеш на яго таксама. Не забудзься на “Дабрабыт”, два дзесяткі. Не, тры. Пасля ў раздзеле “Безалкагольныя напоі” прыдбаў пару літраў “Цвярозай развагі ў сямейным жыцці”. Крыху затрымаўся позіркам ля рэкламы тавару “Мужчынская і жаночая патэнцыя і плоднасць” і туды ж – у кошык. Расплаціўся віртуальнымі малітвамі, адметнымі песнямі-просьбамі. І праз каторы час “тук-тук” у твае дзверы - гэта нябесны пасыльны прынёс заказ.

Нашы продкі былі ўпэўненыя, што так усё ў свеце і працуе. Можна атрымаць у вышэйшых сіл усё-ўсенькае - трэба толькі правільна папрасіць. “Гуканне вясны” - менавіта такое свята-просьба. Каб прыйшло доўгачаканае веснавое адраджэнне, трэба зрабіць намаганне: раскласці на пагорку вогнішча са старызны і павесці колы-карагоды. Варта і патанцаваць: чым скокі вышэйшыя, тым багацейшыя будуць прыбытак і прыплод. Яшчэ можна зрабіць печыва ў форме жаўрукоў і галубоў, або з нанесеным на ім птушыным следам, каб да нас зноў прыляцелі веснікі радасных падзей, буслы.

Агу, Вясна! Мы ведаем, што ты ёсць, адклікніся!

Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" хоча, каб настала вясна і ў нашай аснежанай культуры, ды нагадвае, што дзеля гэтага трэба зрабіць хаця б мінімальнае дзеянне. На сваім сайце будзьмаўцы распавядаюць пра традыцыйныя беларускія святы: Каляды, Русаліі, Юр’ю, і як іх правільна адзначаць. У дадатак кампанія выпусціла дармавыя паштоўкі з выявамі гэтых святаў, якія з'яўляюцца ва ўсіх правільных кавярнях Мінска на стэндах Fly Cards. Таго, хто цягам году збярэ ўсе паштоўкі, чакае не абы-які прыз.

P.S. Вяснянка - гэта не толькі мінскі раён. Па-беларуску “вяснянка” - песня, якую спяваюць на Гуканні вясны, і якая мае сваё, адмысловае прызначэнне - клікаць, завабліваць вясну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Гуканне вясны” - свята-просьба. Каб прыйшло доўгачаканае веснавое адраджэнне, трэба зрабіць намаганне. Уявім, што вы завіталі ў нябесную інтэрнэт-краму, дзе можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика