Са старых куфраў. 21.by

Са старых куфраў

18.03.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэлы свет дзяцінства быў прадстаўлены на выставе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны
Цацкі бацькоў цікавыя і сучасным дзецямЛялькі з пап’е-машэ, гумовыя і цэлулоідныя цацкі, плюшавыя мядзведзі 20–40-х гадоў, што зроблены сваімі рукамі. Сярод мноства цацак — парцалянавы посуд, драўляная мэбля, пірамідкі, лялькі-неваляшкі і нават настольны баскетбол… Цяпер такія рарытэты ў магазінах не купіш.
— Усе экспанаты, а іх у нас больш за 600, — расказвае арганізатар праекта “Цацкі з чамадана” Ганна Емялёва, — прынесены мінчанамі, а таксама жыхарамі іншых гарадоў краіны. Усе хоць сёння можна скарыстоўваць у дзіцячых гульнях.
Вось успамінае гісторыю свайго мядзведзіка і мінчанка Надзея Абрамава: “Мне было тады шэсць гадоў, і ў дзіцячым садку ў Калузе да свята Першага Мая кожнаму дзіцяці выхавальніца падаравала па такім мядзведзіку. Праз год пачалася вайна. Бацька пайшоў ваяваць, была эвакуацыя, мы з маці трапілі ў Чалябінскую вобласць, у горад Карталы. Мой плюшавы мішка быў разам са мной увесь той цяжкі час. Заўсёды побач і цяпер…”
Сапраўды, менавіта такія цацкі становяцца не толькі сямейнымі рэліквіямі, але і музейнымі. Між тым, пасля заканчэння выставы яны вярнуліся да сваіх уладальнікаў, і ў хуткім часе, пэўна, зноў схаваюцца ў старыя чамаданы. І, мабыць, хтосьці адкрые іх калі-небудзь зноў, каб апынуцца ў свеце дзяцінства сваіх бацькоў.

Кацярына Мядзведская

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлы свет дзяцінства быў прадстаўлены на выставе ў музеі Вялікай Айчыннай вайны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика