Пад сцягамi Хмяльнiцкага
23.03.2011
—
Новости Культуры
|
Гiстарычна-мастацкай стужкай Мiколы Машчанкi «Багдан-Зiновiй Хмяльнiцкi» сёння распачнуцца ў Гомелi Днi ўкраiнскага кiно. Карцiна апавядае аб адной са складаных i трагiчных старонак вызваленчай вайны ўкраiнскага народа супраць Польшчы ў 1648—1657 гадах – бiтве пад Збаражам. Апрача таго, кiнааматары змогуць паглядзець у блiжэйшыя днi на экране гомельскага кiнатэатра iмя Калiнiна яшчэ некалькi вядомых карцiн украiнскiх рэжысёраў – «Мелодыя для шарманкi», «Мамай» i iншыя. Кiнапаказы праходзяць у рамках Дзён культуры Украiны ў нашай рэспублiцы. Украiнскiя творчыя калектывы задаволяць патрабаваннi i прыхiльнiкаў iншых вiдаў мастацтва. Так, у абласным грамадска-культурным цэнтры сёння пакажуць сваё майстэрства артысты Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украiны iмя Паўла Вiрскага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Гомелi распачнуцца Днi ўкраiнскага кiно |
|