Мінскія канцэрты "Ляпіса Трубяцкога" таксама адмянілі. 21.by

Мінскія канцэрты "Ляпіса Трубяцкога" таксама адмянілі

28.03.2011 14:34 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінскія канцэрты "Ляпіса Трубяцкога" таксама адмянілі


Каманда павінна была выступіць у сталічным клубе "Рэактар" 1 і 2 красавіка.

У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў. Але ён упэўнены, што яе прыдумаюць. "МНС хутчэй за ўсё будзе".

У "Ляпіса Трубяцкога" у туры па Беларускі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечне (раскуплены ўсе квіткі), Жлобіне (400 квіткоў купілі) і Салігорску (у продаж квіткі яшчэ не паступалі). Яўген Калмыкоў кажа, што каманда цяпер у такім настроі, каб папрасіць прабачэння ў слухачоў і адмяніць гэтыя выступленні.

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзялілі на дзве часткі: да чорнага спісу і пасля. Прычым пасля гурт не даў ніводнага канцэрта ў Беларусі. Сп. Калмыкоў кажа, што да мінскіх выступленняў музыкі яшчэ думалі пра перагібах на месцах. Але цяпер зразумела, што забарона існуе сапраўды.

Для гурта гэта трэцяя адмена выступленняў. У сакавіку не адбыліся канцэрты ў Гомелі і Магілёве.

30 сакавіка "Ляпіс Трубяцкой" адыграе ў Варшаве. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда павінна была выступіць у сталічным клубе "Рэактар" 1 і 2 красавіка. У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика