Словы з водарам Бацькаўшчыны. 21.by

Словы з водарам Бацькаўшчыны

07.04.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыемна было бачыць, з якім імпэтам вучні ў адной з бібліятэк Цюмені як мага хутчэй імкнуліся перакласці з беларускай мовы на рускую: “пралеска” — “подснежник”, “сябры” — “друзья”, “арэлi” — “качели”… Адчувалася, што беларуская мова для іх не чужая — родная.
Удзельнікі сустрэчы ў Цюменскай абласной бібліятэцыАрганізавалі ж такі конкурс для вучняў школы № 60 горада Цюмені ў абласной дзіцячай навуковай бібліятэцы імя К. Лагунова яе супрацоўнікі. Гэта было адно з мерапрыемстваў Тыдня дзіцяча-юнацкай кнігі. Тэматычныя заняткі “Юбілей пісьменніка — свята для чытача” праводзілі супрацоўнікі аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Будаўнік” і актывісты Нацыянальна-культурнага таварыства “Аўтаномія Беларусь”. Спачатку ж вучні знаёміліся з біяграфіяй і творчасцю знакамітага баечніка Кандрата Крапівы. Як вядома, у сакавіку былі 115-я ўгодкі Кандрата Кандратавіча. Гучалі байкі, вершы, а яшчэ і беларускія песні, іх выдатна выконвала Юлія Чарапанава, сама з нашчадкаў сібірскіх беларусаў-“самаходаў”.
Затым школьнікі глядзелі пазнавальны культуралагічны фільм “Гуканне Вясны”, у ім багата песень, жывога фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. У юных гледачоў, вядома ж, узнікла шмат пытанняў: “Хто пячэ з цеста галёпы?”, “Навошта беларускія дзяўчаты папяровых птушак на дрэвы развешваюць?”, "Чаму пад час абраду “Гуканне Вясны” дзяўчатам абавязкова трэба пагушкацца на арэлях?”... Ніводнае з пытанняў не засталося без увагі арганізатараў, а некаторыя адказы шукалі весела і ўсе разам.
І гэта — выдатна, што сучасных дзяцей гэтак закрануў традыцыйны абрад! Бо, як вядома, далучэнне да “народнай памяці”, звычаяў, традыцый, знаёмства з гісторыяй, з сапраўднымі каштоўнасцямі этнічнай культуры — гэта магутны пазітыўны зарад для тых, хто толькі шукае свой шлях у жыцці. А нашай мэтай і было: зацікавіць школьнікаў гісторыяй свайго роду, пачуваць сябе жывымі звёнамі ў непарыўным ланцужку пакаленняў.Беларусачкі з Цюмені
Скажу не без гонару, што ўсе праграмы, праекты, распрацаваныя ў нашым аддзеле беларускай культуры, маюць станоўчы водгук не толькі сярод гледачоў ды ўдзельнікаў. Мы чулі ўжо не раз словы ўдзячнасці ў свой адрас ад супрацоўнікаў камітэта па справах нацыянальнасцяў Цюменскай вобласці, адміністрацыі Дома нацыянальных культур “Будаўнік”. Дарэчы, у аддзеле нават праходзяць практыку студэнты Акадэміі культуры мастацтваў і сацыяльных тэхналогій Цюмені, якія таксама актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі нядаўняй сустрэчы.
Беларускага духу з наступленнем вясны ў Цюмені ўсё больш. Напрыканцы сакавіка, напрыклад, два тыдні працавала выстава кніг на беларускай мове для дзяцей і юнацтва: усе, хто пажадаў, змаглі больш даведацца пра Беларусь. Нядаўна прайшоў і абласны фэст дзіцячай нацыянальнай самадзейнай творчасці “Радуга”. І ў гаворцы тутэйшых хлопчыкаў і дзяўчынак з'явілася яшчэ адно цудоўнае беларускае слова: вясёлка!

Уладзіслаў Татарынцаў,
кіраўнік аддзела беларускай культуры Дома нацыянальных культур “Будаўнік”, г.Цюмень

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыемна было бачыць, з якім імпэтам вучні ў адной з бібліятэк Цюмені як мага хутчэй імкнуліся перакласці з беларускай мовы на рускую: “пралеска” — “подснежник”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика