На Канскім кінафестывалі ўпершыню прадставяць павільён Беларусі
18.04.2011 11:23
—
Новости Культуры
|
На Канскім кінафестывалі ўпершыню прадставяць павільён Беларусі З 11 па 22 траўня ў Францыі адбудзецца 64-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, на якім упершыню будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Міністэрстве культуры.
Як распавялі ў Мінкульце мэтай прадстаўлення Нацыянальнага павільёна з’яўляецца пошук патэнцыяльных партнёраў і наладжванне ўзаемавыгадных кантактаў з прадстаўнікамі замежных кінавытворчых і кінапрадзюсарскіх кампаній, дасягненне дамоўленасцяў па рэалізацыі сумесных кінапраектаў. Арганізатарамі павільёна з’яўляюцца Міністэрства культуры, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”. Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі павільёна акажуць кампанія “Бульбаш” і прадстаўніцтва “Пежо” у Беларусі. “Рэалізацыя гэтага прэстыжнага для нашай краіны праекта будзе спрыяць пашырэнню супрацоўніцтва беларускіх кінематаграфістаў з еўрапейскімі кінапрадзюсарамі, наладжванню кантактаў у галіне кінематаграфіі з мэтай рэалізацыі сумесных кінапраектаў”, — адзначаюць у Мінкульце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 11 па 22 траўня ў Францыі адбудзецца 64-ы Міжнародны Канскі кінафестываль, на якім упершыню будзе прадстаўлены Нацыянальны павільён Беларусі. Пра гэта TUT.BY...
|
|