Be2gether сёлета не адбудзецца
29.04.2011 12:17
—
Новости Культуры
|
Be2gether сёлета не адбудзецца Музычны фэстываль Be2gether у гэтым годзе не адбудзецца. Прычына — валютны крызыс у Беларусі, а таксама праблема зь фінансаваньнем фэсту з эўрапейскага боку. Арганізатары абяцаюць правесьці пяты Be2gether у годзе наступным.
"Мінулы год паказаў, што фэстывалю на літоўскім рынку яшчэ цяжка выжыць выключна за кошт продажу білетаў. Ён патрабуе значных інвэстыцый", — заявіў літоўскаму выданьню "Мы пададалі заяўкі і ўсё яшчэ чакаем адказу з эўрапейскіх фондаў. Вядзем перамовы аб інвестыцыях з Украінай, але пакуль не знайшлі рашэньне, якое б задаволелі абодва бакі. Але час не чакае. На прыняцьце рашэння аб фэстывалі гэтага году паўплывала і дэвальвацыя рубля ў Беларусі" — сказаў Клімкявічус. Каля траціны наведвальнікаў прыязджала на Be2gether зь Беларусі. Аднак галоўная праблема — зьмена "вятроў" на фінансавым і фэстывальным рынку Эўропы. Папярэднія партнэры болей не супрацоўнічаюць з фэстам, а новых інвэстараў хутка знайсьці на атрымалася. Былі размовы нават аб пераносе пляцоўкі правядзеньня фэсту. У выніку, сёлета ад Be2gether цалкам адмовіліся. Па словах арганізатараў, яны спадзяюцца працягнуць традыцыю Be2getherу у 2012 годзе. Фэстываль Be2gether чатыры гады запар праходзіў на мяжы зь Беларусьсю ля маёнтку вядомага літоўскага бізнэсмэну Гедруса Клімкявічуса. У мінулым годзе яго ўдзельнікамі сталі каля 8 тысячаў чалавек. У найбольш пасьпяховыя гады колькасьць гледачоў дасягала 11 тысячаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычны фэстываль Be2gether у гэтым годзе не адбудзецца. Прычына — валютны крызыс у Беларусі, а таксама праблема зь фінансаваньнем фэсту з эўрапейскага боку....
|
|