У Мінску адбудзецца шведска-беларуская выстава карыкатуры. 21.by

У Мінску адбудзецца шведска-беларуская выстава карыкатуры

13.05.2011 19:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску адбудзецца шведска-беларуская выстава карыкатуры

ТUT.BY
17 траўня а 17-ай гадзіне ў малой зале сталічнага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё шведска-беларускай выставы карыкатуры "Сам-насам з кліматам". Выстава, арганізаваная пры падтрымцы Шведскага Інстытута (Стакгольм) і Пасольства Швецыі ў Беларусі, будзе дэманстравацца ў з 17 траўня па 11 чэрвеня.

Выстава “Сам-насам з кліматам”, злучаючы класічны жанр карыкатуры з актуальнымі практыкамі і рознымі медыя (інсталяцыя, фатаграфія, калаж), становіцца асновай, падмуркам камунікацыі без межаў, у тым ліку моўных. Праект, мэтай якога — абмеркаванне прынцыпаў устойлівага развіцця грамадства і распаўсюджанне ведаў аб экалагічных праблемах, стартаваў у верасні 2010 выставай у Ісландыі. Потым выстава пабывала на Балканах, у Малайзіі, Сірыі, Латвіі і Расіі.

У кожнай краіне, дзе праходзіла сумесная выстава, яна складалася з дзвюх частак і ўключала працы мясцовых мастакоў і шведскіх карыкатурыстаў. Такім чынам, выявы беларускіх і шведскіх аўтараў складуць візуальны шэраг экспазіцыі, даступным спосабам ўздымаючы пытанні зменаў клімату перад гледачом. Акрамя выставы шведска-беларускай карыкатуры ў рамках праекта адбудзецца шэраг іншых мерапрыемстваў, сярод якіх майстар-класы і круглы стол.

Падчас першага ў Беларусі круглага стала “Клімат і мастацтва”, арганізаванага сумесна з каардынацыйным цэнтрам “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава, сваё бачанне праблемаў клімату змогуць прадставіць спецыялісты розных галін: экалогіі, адукацыі, мастацтва. Мерапрыемства пачнецца 17 траўня ў 14:00 у памяшканні Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

Яркім працягам выставы “Сам-насам з кліматам” стануць таксама творчыя майстар-класы.

Майстар-клас па карыкатуры пад кіраўніцтвам шведскай мастачкі Карын Сунвісан пройдзе ў Акадэміі мастацтваў. Яго ўдзельнікамі стануць студэнты гэтай навучальнай установы.

Мэтавай групай другога майстар-класа “Карыкатура. Комікс. Клімат” будуць навучэнцы мастацкіх каледжаў. Юныя творцы больш даведаюцца пра змены клімату, пазнаёмяцца з новымі цікавымі тэхнікамі малявання і створаць сваю першую серыю карыкатур ды коміксаў на тэму зменаў клімату. Майстар-клас арганізаваны сумесна з каардынацыйным цэнтрам “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А.Д. Сахарава і беларуска-шведскім праектам “Коміксы для ўстойлівага развіцця”.

“Праект няспынна расце і працягвае сваё падарожжа, узбагачаючыся вынікамі семінараў і дыскусій у розных гарадах. Мясцовыя ініцыятывы, праекты і семінары па тэме ўстойлівага развіцця робяць свой унёсак у пытанні зменаў клімату. Спадзяемся, што гэтая выстава спадабаецца і паслужыць стымулам да нашага імкнення да больш устойлівай і надзейнай будучыні”, — зазначае куратар праекта “Сам-насам з кліматам”, прадстаўніца Шведскага Інстытута (Стакгольм) Біргіта Тэнандэр.

Увосень выстава таксама наведае Гомель.

Нагадаем, 12 траўня ў Беларусі адкрыліся Дні культуры Швецыі.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 траўня а 17-ай гадзіне ў малой зале сталічнага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё шведска-беларускай выставы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика