Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі. 21.by

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі

13.05.2011 19:19 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародная акцыя “Ноч музеяў” пройдзе ў Беларусі


18 мая музейныя работнікі адзначаюць свае прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры, рэстаўратараў, стваральнікаў экспазіцый, экскурсаводаў, захавальнікаў калекцый і наглядчыкаў.

В субботу в Историческом музее ждут медведей с бревнами, а в Художественном - женщин в маленьких черных платьях >>>

Цікава, што ў 2011 годзе музеі нашай краіны праводзяць мерапрыемствы пад дэвізам “Музеі і памяць”. Мэта правядзення мерапрыемстваў - прадставіць пастаянныя экспазіцыі музея пад іншым вуглом вымярэння, прыцягнуць дадатковых наведвальнікаў, найперш моладзь, незвычайнымі імпрэзамі, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.

Упершыню праводзяцца акцыі з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту і бізнесу.

У гэты дзень музеі на некалькі гадзін працягваюць час сваёй працы і рыхтуюць для наведвальнікаў спецыяльные праграмы. “Ажываюць экспанаты”, і ёсць магчымасць убачыць тое, што звычайна не прадстаўлена ў экспазіцыях.

Мерапрыемствы, у рамках якіх разам з традыцыйнымі для музеяў экскурсіямі наведвальнікам прапануюцца шматлікія тэатралізаваныя і музыкальныя праграмы. Маштабы музейнай ночы павялічваюцца з кожным годам. У 2005 годзе акцыя "Ноч музеяў" набыла агульнаеўрапейскі характар. У той жа час яна пачала праходзіць пад патранажам Савета Еўропы.

Акцыя аб’ядноўвае больш за 2000 музеяў з 40 краін Еўропы. У 2010 годзе 3200 музеяў прынялі ўдзел у Еўрапейскай акцыі.

На Беларусі працуюць 153 музеі. У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 40 з іх. Сёлета ў міжнароднай акцыі ўдзельнічаюць больш за 60 беларускіх музеяў.

Запрашаем усіх аматараў мастацтва наведаць музеі нашай краіны ў перыяд з 14 па 18 мая 2011 года.

Правядзенне “Ночы музеяў 2011” у дзяржаўных музеях Беларусі

Нацыянальны гістарычны музей:
16.30- 24.00
У праекце "Ажыўшая музейная ноч" (сумесна з мастаком А. Смаляком) - праграма "Ажыўшыя карціны" з удзелам зорак айчыннай культуры і спорту (А.Ярмоленка, Алеся, Р.Крымер, Дзядзя Ваня і інш.).

Сутнасць праекта – аб’яднаць праз мастацтва вядомых і таленавітых людзей Беларусі. Р.Крымер, Дзядзя Ваня, падчас акцыі прымераць на сябе вобразы герояў карцін мастака. Такая масавая акцыя з прыцягненнем знакавых асобаў культуры, спорту, бізнесу праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
 
Нацыянальны мастацкі музей:
19.00-01.00
Праект “Прастора жанчыны” – таямнічы лабірынт, у якім будуць адкрыты прасторы Жаночых сакрэтаў, Жаночага інтэлекту, Жаночых капрызаў, Музы, і г.д. А таксама - эксклюзіўныя публічныя лекцыі “Эвалюцыя эталона жаночай прыгажосці на працягу стагоддзяў”; праект “Музей без НЕ” – адкрыццё “ТРОГАТельной выставки”, на якой будуць прадстаўлены творы сучасных маладых скульптараў (Селіханаў, Асташоў, Варвашэня, Аганаў);  шоу-праграма на пляцоўцы перад музеем, канцэрт “Жывы гук” з удзелам беларускіх выканаўцаў, прызы і прэміі. 
 
Белдзяржмузей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
У аснову сцэнарыя “Ноч музеяў – 2011” пакладзена дата 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемствы пройдуць 15 мая на музейных пляцоўках - Цэнтры экалагічнага турызму “Станькава” Дзяржынскага раёна.

Упершыню шырокаму колу грамадскасці, арганізаваным турыстыстскім групам і іншым катэгорыям наведвальнікаў будзе прадстаўлена магчымасць наведаць ваенна-гістарычныя комплексы “Мінскі ўмацаваны раён” і “Партызанскі лагер”.
Даведачна: “Партызанскі лагер” уяўляе сабой рэканструкцыю партызанскага лагера часоў Вялікай Айчыннай вайны з тыповай інфраструктурай. Тут можна азнаёміцца з бытам народных мсціўцаў, наведаць лясную лазню і шпіталь, паслухаць кемлівыя партызанскія прыпеўкі і пакаштаваць лясных “прысмакаў”.

Кульмінацыяй свята стане ваенна-гістарычны фестываль “Беларусь на скрыжаванні вогненых шляхоў”, падчас якога адбудуцца ваенна-гістарычныя рэканструкцыі на тэмы Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай войн у пастаноўцы беларускіх, расійскіх, украінскіх, славацкіх ваенна-гістарычных клубаў. Удзельнікі свята змогуць таксама паўдзельнічаць у рабоце дзіцячай “Арт-студыі”, сфатаграфавацца ў вайсковых строях, пакатацца конна, набыць сувеніры музея.
 
Белдзяржмузей народнай архітэктуры і побыту:
16.00 (у сувязі з умовамі працы музея)
Святочны канцэрт “Святочны вечар у музеі” з удзелам творчых калектываў грамадскага аб’яднання украінцаў на Беларусі.
 
Музей Я.Купалы:
18.00-24.00
Фестываль рэкламы “Свет там думкі хітрыя знае…”(рэклама ў перыядычным друку пачатку ХХ ст. у артэфактах эпохі).
Падчас Музейнай ночы-2011 залы экспазіцыі музея ператворацца ў пляцоўку для рэалізацыі разнастайных арт-дзей і перфомансаў.
Для наведвальнікаў прадстаўляецца магчымасць:
- пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення рэкламы ў рамках выстаўкі “Свет там думкі хітрыя знае…”;
- даведацца, як рэкламавалі адзенне, абутак, швейныя прылады, музычныя інструменты, гадзіннікі, фотаапараты ў пач. XX ст.;
- убачыць “жывую” рэкламу (валанцёры, студэнты сталічных вузаў, праілюструюць яе);
- паспрабаваць свае сілы ў якасці рэкламнага агента і атрымаць фотаздымак на добры напамін;
- паглядзець сучасную рэкламу з Міжнароднага фестывалю рэкламы “Канскія львы”.
 
Літаратурны музей Якуба Коласа:
14.00-24.00
Акцыя “Званы Вялікай Перамогі” (прэзентацыя зборніка “Защитники родной страны”) да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны з удзелам афіцэраў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь; адкрыццё выстаўкі з уласных фондаў “Паўстань, народ, злучы ўсе сілы!”(дарогамі вайны Якуба Коласа). Творчая сустрэча з ганаровымі грамадзянамі г. Мінска да 90-годдзя прыезду Якуба Коласа на пастаяннае жыхарства ў г.Мінск “Я – мінчанін!"
 
Літаратурны музей М.Багдановіча
14.00-23.00
Музейнае свята ў межах правядзення акцыі “Ноч музеяў” будзе прысвечана 120-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча. Падчас свята плануецца  прачытаць 120 вершаў пра паэта і для паэта, спець 120 песень, стварыць 120 мастацкіх работ, паглядзець і станчыць 120 танцаў.
 
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры:
19.00-21.00
Гала-канцэрт "Вечная магія музыкі" з удзелам маладых выканаўцаў праекта "Маладыя галасы".
 
"Музей гісторыі беларускага кіно" (Свярдлова,4):
18.00-23.00
"Экраннае ўвасабленне тэмы "ночы" у сусветным кінематографе" з паказам спецыяльнай відэапраграмы.
 
Музей гісторыі беларускай літаратуры:
18.00-23.00
“Музеі і памяць”: эксперыментальны творчы праект “Между двух портретов” (Н.В.Гоголь – С.А.Есенин: Запечатлённая встреча). Праект ажыццяўляецца пры ўдзеле акцёра Алега Вінярскага, рэжысёра Аляксандра Калюнова і супрацоўнікаў музея.
 
Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”:
17.00-23.00
Праект “Ноч у музеі” з удзелам фальклорнай групы “Стары Ольса”.
14 мая музей наведаюць удзельнікі міжнароднай музейнай канферэнцыі “АДІТ”.
 
Музей гісторыі горада Мінска” (17-18 мая):
Адкрыцце выстаўкі “Мастакі Срэбнага стагоддзя”, графіка к. XIX- пачатку XX cт. з прыватнай калекцыі і фондаў ДУ “Літаратурны музей М.Багдановіча” (І.Клюн, Н.Хлебнікава, П.Львоў, У.Татлін, Э.Лісіцкі, Н.Удальцова, Л.Папова, І.Пуні, Г.Клуціс, І.Чашнік).
 
Адкрыцце фотавыстаўкі Вадзіма Качана “Горад і людзі” з прэзентацыяй аднайменнага альбома.
Работа дабрачыннай выстаўкі з прыватных калекцый “Японскі фарфор XVII – пачатку XX ст. у палацавым убранні”.
 
Канцэртная праграма. Выступленне спявака А.Арлова з удзелам гурта “Zveno”.
 
Выстаўка фларыстычнага дызайна “Сад маёй мары ў Мінскім дворыку” з выступленнем пераможцаў конкурса “Экалагічны касцюм” (гімназія № 19 г. Мінска).
 
Прадстаўленне ўдзельнікаў мінскага клуба байкераў.
 
Работа фотаатэлье на выстаўцы “Вітрына гарадскога жыцця” з касцюміраваным выступленнем клуба “Мінскі пехотны полк”.
 
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (17 мая):
Адкрыццё выставы шведскай карыкатуры (малая зала).
Адкрыццё выставы сучаснага польскага жывапісу (вялікая зала).
Адкрыццё выставы фотаграфіі Андрэя Васілеўскага (файэ, лесвіца).
 
Мемарыяльны музей - майстэрня З.І. Азгура (14 мая):
Праграма "Традыцыі і сучаснасць. Мастацтва Афрыкі".
 
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей:
Акцыя “ У Шляхціча Грабоўскага”: знаёмства з традыцыямі і рэліквіямі шляхецкай сядзібы 19 ст., асаблівасцямі бальнага этыкету і старонкамі з гісторыі моды, а таксама касцюміраваная экскурсія “Вандраванне ў сярэднявечча”.
 
Музей народнай творчасці “Бяздзежскі фартушок”:
Вечар “Цікавае і невядомае” з элементамі фальклорных пастановак.
 
Мотальскі музей народнай творчасці:
Музейныя вячоркі “Хата абрадамі багата” з элементамі абрадаў народных вясновых свят.
 
Баранавіцкі краязнаўчы музей:
“Ад станцыі да горада” Ноч музея прысвечана 140-годдзю ўзнікнення Баранавічаў.
 
Музей Беларускага Палесся:
Акцыя “Музей запрашае гасцей” – ноч з удзелам тэатральных і музычных калектываў.  
 
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік:
У рамках праекта адкрыюцца выставы “Народнае адзенне Віцебшчыны”, “Свет дзіцячай кнігі”, галаўных убораў і элементаў вайсковага адзення з асабістай калекцыі Пылінскага К.К. і Копыла С.П., жывапісу Андрэя Гаргоца(Латвія,Крыслава) і г.д. 
 
Пройдуць “Гістарычныя мініяцюры”, танцавальная вечарына, прэзентацыя відэафільма “Вайна,прырода, чалавек”, а таксама канцэрты: арганнай музыкі “Музычны феерверк”, хора ветэранаў, навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў “ Музычныя замалёўкі”.
 
Віцебскі абласны краязнаўчы музей:
“Ноч ў музеі – Культура Японіі”
У рамках мерапрыемства адкрыецца выстава “Планета Японія” (графіка, ДПМ, васкавыя фігуры, традыцыйнае японскае адзенне), творчыя майстэрні: арыгамі (папяровая пластыка), амігурумі (вязаныя цацкі), ікебана (стварэнне кампазіцый з кветак і раслін), графіка, каліграфія, відэамайстаркласс “Бансай” (вырошчванне маленькіх дрэваў), а таксама ігратэка, харэаграфія, вечар паэзіі, японская чайная цэрэмонія, усходнія адзінаборствы. Дабрачынная акцыя ў падтрымку Японіі. Свята завершыцца шэсцем са свячамі па беразе ракі Віцьба.
 
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей (адкрытая пляцоўка 18 мая):
Правядзенне інтэрактыўнай праграмы "Забавы ў стылі рэтра" з дэманстрацыяй прадметаў з калекцыі этнаграфіі і побыту. Мерапрыемства будзе ладзіцца на адкрытай пляцоўцы ля будынка музея.

Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
Адбудзецца этнаграфічная інтэрактыўная выстава “Падарожжа ў мінулае”, на якой можна ўбачыць прылады працы для апрацоўкі ільну і ільняныя вырабы. Наведвальнікам прапануюць папрацаваць за калаўротам і прасніцай, папрасаваць бялізну, апрануць адзенне мінулага. Выстава будзе суправаджаецца народнымі гульнямі “бульба”, “пярсцёнак”, “жмуркі” і інш.
Дом рамёстваў арганізуе выставу-продаж сваёй прадукцыі.
 
Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў (14 мая):
“Браслаўская вясна”: праграма прэдугледжвае адкрыццё выстаў Э.Мацюшонка “Адна Зямля – адзін край”, М.Вейзе “Крымская вясна”, а таксама комплекс пазнавальна-забаўляльных мерапрыемстваў: конкурс прычосак “Вясновы настрой”; перфоменс “Вясна”; графіці. Свята завершыцца паказам усходніх адзінаборстваў.
 
Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны:
Культурна-забаўляльны праект “Ноч 2011” з выставай “Горад, якога няма”.  А таксама будзе працаваць музей атэізму і ярмарка-продаж савецкіх сувеніраў; наведвальнікі змогуць убачыць паседжанні у камуналцы, ленінскі пакой, “Гульні нашага двара”, “Кінаперасоўку”, павільён харчовай прамысловасці “ВДНГ” з дэгустацыяй і іншае.
17 і 18 мая пройдуць мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму Дню музеяў, - конкурсна- забаўляльная праграма “Востраў скарбаў”, музейнае свята “Музей запрашае у госці”, “Каляндар беларускага фальклору” і інш.
 
Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Троіцкія (зялёныя) святкі”– культурна - пазнаваўчыя мерапрыествы .
 
Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д.Чэрскага (20 мая):
“Дзень у музеі”: прэзентацыя выставы: “Няма будучыні без мінулага, да 295-годдзя дамініканскіх маеахаў на валынецкай зямлі”.
 
Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова (14-15 мая)
Тэатралізаванае мерапрыемства “Партызанскі касцёр”.
 
Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Дзень у музеі” – прэзентацыя “Музеі свету”.
 
Германавіцкі музей культуры і побыту імя Я.Драздовіча (18 мая): 
Прэзентацыя выставы “Святыні Беларусі”.
 
Бягомльскі музей народнай славы (18 мая):
“Дзень у музеі” – “А ў нас у двары” .
 
Чашніцкі гістарычны музей (18 мая):
“Дзень у музеі” - Выстава новых паступленняў. Вечар-сустрэча “Музеям прысвячаецца”.
 
Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей (18 мая)
“Дзень у музеі” - Прэзентацыя калекцыі “Дары Чырвонага мора”.
 
Лёзненскі ваенна-гістарычны музей (14 мая):
“Ноч у музеі – культурна-забаўляльная праграма”.
 
Лепельскі раённы краязнаўчы музей (14 мая): 
“Ноч музеяў у Лепелі”.
 
Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" (праэкт “Новыя імёны”, 18 мая):
“Мерапрыемствы ў рамках Міжнароднага дня музея – “Музеі і памяць”.
 
Музей баявой садружнасці (18 мая):
“Ноч музеяў” - прэзентацыя выставы “Кветкавы рай”.
 
Пастаўскі раённы краязнаўчы музей (14 мая):
Адкрыццё і прэзентацыя фотавыставы “Была зіма”.
 
Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей (18 мая):
“Ноч у музеі. Вясельны абрад”.
 
Ушацкі музей народнай славы імя Героя Савецкага Саюза У. Е. Лабанка (18 мая):
Прэзентацыя выставы з фондаў музея “Музейная скарбніца”.
 
Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей (17-31 мая):
Музейная акцыя па збору сродкаў для будаўніцтва новага будынку Музея ВАВ ў г.Мінску, у рамках Міжнароднага дня музеяў “За кожным экспантам час і лёс”.
 
Гомельскі Палаца-паркавы ансамбль:
“Ноч у музеі” – гістарычныя рэканструкцыі, “жывыя” скульптуры ў парку, канцэрт у “Белай гасцінай”, выстава прац сучасных мастакоў, адкрыццё выставы Сяргея Шабохіна. Прэзентацыя Аўдыягіда.
17-18 мая –міжнародная канферэнцыя “Музеі і традыцыйная культура”.
 
Калінкавіцкі краязнаўчы музей:
З скарбонкі музейных фондаў – мерапрыемствы да 20-годдзя заснавання музея.
 
Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі:
Выстаўка Славянскі пленэр “Зямля беларуская”, а таксама выстаўка фота С.Плыткевіча.
 
Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей: 
Арт-пляцоўкі “Гонар мундзіра” (сумесна з ваенна-патрыятычным клубам), "Гарадскі бульвар”, Аукцыён “Вернісаж”, шоу агню экстрым-тэатр “Берсерк”.
 
Жлобінскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей:
Акцыя “Запрашаем да самавару”: чайная цырымонія “Традыцыі славянскіх народаў”.
 
Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагтчны музей (21 мая): 
Акцыя “Музей у фарбах” (конкурсы, святочная праграма, спектакль “Пікавая дама”.
 
Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (22 мая):
Вечар гарадскога раманса, святочная праграма.
 
Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К.Багушэвіча (18 мая):
Тэатралізаванае прадстаўленне “Лягенда пра Ляўко”, а таксама адкрыццё выстаўкі “Ашмяны старажытныя і сучасныя”.
 
Іўеўскі музей нацыянальных культур (18 мая):
Ноч у музеі “Чароўная ноч у храме музы Кліа”.
 
Лідскі гісторыка-мастацкі музей (20 мая):
Ноч у музеі “Містыка і рэаліі”, а таксама фаер-шоу і фейерверк.
 
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага (21 мая):
Ноч у музеі “Квітней,мой родны горад!” (святочны канцэрт, латарэя, кінасеанс пад адкрытым небам, выстаўка адной ночы і інш.).
 
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е.Р.Раманава:
Тэатр моды “Кіа”, рыцарскі турнір, фэйс-арт, дэманстраванне рарытэтаў з музея, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-клас па вырабу сувеніраў.
 
Бабруйскі краязнаўчы музей (14 мая):
“Фарбы старажытнага кірмашу”- рэканструкцыя ярмаркі 19 ст.
 
Клічаўскі краязнаўчы музей:
Тэатр моды “Цукеркі”, майстар-клас па пляценню паясоў, канцэрты харэаграфічных калектываў.
 
Касцюковіцкі краязнаўчы музей:
Дэманстрацыя відэафільмаў “Касцюковічы-500 год”, “Царквы і храмы Касцюкоўшчыны", а таксама маладзёжны тэатр мод “Стыль”.
 
Вілейскі краязнаўчы музей:
Гісторыка-музычнае шоу “Ноч музеяў”.
 
Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей:
Святочная праграма.
 
Слуцкі краязнаўчы музей:
Акцыя “Дзіцячы свет вачыма мастакоў 19-20 стст.”
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 мая музейныя работнікі адзначаюць свае прафесійнае свята. Гэта дзень прызнання працы музейных супрацоўнікаў, даследчыкаў гісторыі і помнікаў культуры,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика