Добрая памяць у светлых танах
26.05.2011
—
Новости Культуры
|
На адкрыццё выставы пейзажыста Васіля Мініча ў мінскай мастацкай галерэі прыехалі яго землякі з Жыткавіцкага раёна і з горада Дзяржынска
![]() Цудадзейная прырода Палесся гадавала мастака, які нарадзіўся 8 сакавіка 1949 года ў вёсцы Сукачы Жыткавіцкага раёна. Другой радзімай Васіля Мініча стаў Дзяржынск: з 1978-га, пасля заканчэння мастацкага вучылішча імя А. Глебава, ён да апошніх дзён працаваў мастаком у райаддзеле культуры. Там і ажаніўся з Галінай — таксама мастачкай. Іх дачка Марыя, мастацтвазнаўца, стала куратарам апошняй выставы. Васіль Мініч у свой час арганізаваў дзве персанальныя выставы ў Дзяржынску, выстаўляўся ў Мінску і ў замежжы. Ягоныя творы ёсць у прыватных калекцыях у Беларусі, Галандыі, Германіі, Польшчы, Ізраілі, ЗША, а таксама ў фондах Дзяржынскага раённага краязнаўчага музея. Памёр мастак у 2008-м, не пражыўшы і шасцідзесяці. Ды жыве пра яго добрая памяць, на выставу ў Мінск прыехала нямала землякоў з Дзяржынска, Палесся. На выставе прадстаўлены 20 лепшых пейзажаў Васіля Мініча. Сярод іх вылучаюцца “Змярканне”, “Палескі пейзаж”, “Паводка на Палессі”, “Кветкі палявыя”, “Койданаўскі кальвініскі збор”. Глядзіш на іх — і самому хочацца наведаць берагі рэчкі Случы, прайсці скрозь лёгкую смугу туману, апынуцца ў засені бору ці ў Станькаўскім парку... На вернісажы выступалі тыя, хто добра ведаў мастака, сябраваў з ім. ![]() Сцяпан Левановіч Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адкрыццё выставы пейзажыста Васіля Мініча ў мінскай мастацкай галерэі прыехалі яго землякі з Жыткавіцкага раёна і з горада Дзяржынска |
|