"Канцэрт на траве" перанеслі
26.05.2011 18:53
—
Новости Культуры
|
"Канцэрт на траве" перанеслі За два дні да канцэрта арганізатары нечакана паведамілі, што мерапрыемства 28 мая не адбудзецца.
Як сказаў арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, "у сувязі з вялікай колькасцю прададзеных квіткоў на канцэрт узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення правядзення мерапрыемства з мясцовымі ўладамі". Пакуль перанеслі на 11 чэрвеня. "Канцэрт на траве" заяўляўся як міні-фэстываль. Ад 17 гадзінаў у суботу на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне, мусіла пачацца вялікая музычная дзея. Планавалася, што менавіта ў гэты дзень гурт "Крамбамбуля" прадставіць слухачам сваю новую праграму "Драбадзі-драбада", а гурт "J:морс" сыграе новую праграму "Много неба". Чакаліся выступленні гуртоў "Бостонское Чаепитие", "9 миллиметр", Dali, Cola-Manola, "Йо-Йо", Аляксандар Памідораў і Лявон Вольскі з сольнай праграмай "Белая яблыня грому". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За два дні да канцэрта арганізатары нечакана паведамілі, што мерапрыемства 28 мая не адбудзецца. Як сказаў арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, "у сувязі з...
|
|