У Беларусі выступіць шведскі камерны хор
31.05.2011 18:42
—
Новости Культуры
|
У Беларусі выступіць шведскі камерны хор 3-4 чэрвеня ў Мінску і Полацку выступіць шведскі камерны хор Святога Юханэса. Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных
Камерны хор Cвятога Юханэса, удзельнікі якога жывуць у прыходзе Святога Юханэса ў Стакгольме, быў заснаваны ў 2002 годзе. У сваёй творчай дзейнасці ён не абмяжоўваецца нейкім адным стылем ці жанрам. Таму за шэсць гадоў існавання хор можа пахваліцца даволі шырокім і разнастайным спектрам выканання, пачынаючы з класічных араторыяў і традыцыйнай акапельнай музыкі і да перформансаў і сцэнічных пастановак. Сярод тых, з кім супрацоўнічаў хор, можна ўзгадаць арт-дуэт Лісэ і Гетруда, саксафаніста Андэша Паўлсана, Готландскую школу кампазітараў, сімфанічны аркестр “Про Музыка”, Драматычны інстытут, а таксама спевакоў Еспера Тоба, Мікаэля Беліні і Маргарэту Бенгтсан. На сцэне ў пастаноўцы сцэнічнай араторыі Карла Унандэр-Шарына “Дзея апостала” хор Святога Юханэса супрацоўнічаў з оперным рэжысёрам Хеленай Рор і харэографам Кларай Нілéн. У 2008 годзе хор узяў удзел Міжнародным конкурсе імя Флейшмана ў ірландскім Корку, дзе быў уганараваны другой прэміяй. “Усё, што мы робім, мы робім якасна, і таму з вялікай ахвотай бярэмся за разнастайныя музычныя авантуры і заўсёды займаемся новымі цікавымі праектамі!” – сцвярджаюць удзельнікі хору Святога Юханэса. У Мінску і Полацку камерны хор Святога Юханэса выступіць разам з мінскім хорам Concordia. Мінск 3 чэрвеня, 19.00. Малая зала Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50). З 2 чэрвеня квіткі можна набыць у касе Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50). У іншыя дні звяртацца па тэлефоне +375 29 620 23 30 (Таццяна). Полацк 4 чэрвеня, 17.00. Канцэртная зала Полацкай Сафіі (вул. Замкавая, 1). Уваход вольны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3-4 чэрвеня ў Мінску і Полацку выступіць шведскі камерны хор Святога Юханэса. Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, што адкрыліся...
|
|