Рамёствы ў спадчыну. 21.by

Рамёствы ў спадчыну

17.06.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Неяк на Камароўскім рынку ў Мінску я пабачыла экзатычнага дзядка, які сядзеў ля гандлёвых радоў і паказваў усім, як трэба плесці кошыкі з лазы. “Вы думаеце, гэта камусьці спатрэбіца?” — спытала, падышоўшы да яго і назіраючы, як спрытна працуюць рукі. Дзядок жа ўсміхнуўся і адказаў: “Толькі дрэнная птушка сваё гняздо не беражэ...” Так проста — і так мудра...
У Доме рамёстваў райцэнтра Сянно ткацтву навучае майстрыха Таццяна ПагарэльскаяПэўна, у тых словах майстра і ёсць універсальны адказ усім, хто не разумее, для чаго трэба зберагаць народную культуру. У шэрагах тых, хто даўно дбае пра адраджэнне народных традыцый і рамёстваў такімі, якімі яны існавалі даўней, застаецца і Яўген Сахута — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Яўген Міхайлавіч расказвае, што напачатку галоўным для актыву было — падтрымліваць і адраджаць сельскія рамёствы, паколькі менавіта ў глыбінцы найлепш захаваліся фальклор, традыцыйныя формы мастацкай дзейнасці. Цяпер у творчай суполцы — звыш 500 майстроў з усёй краіны.
Традыцыйнае, тыпова народнае рамяство ў Беларусі — саломапляценне. Ім займаюцца і ў іншых краінах, але беларусаў у майстэрстве ніхто не пераўзышоў. “У 2003-м, упершыню пабачыўшы вырабы нашых майстроў, мастацтвазнаўца Ноні Мілінг Макфарлэйн з Аўстраліі прапанавала правесці фэст у Мінску, на які сабраць лепшых майстроў свету для навучання ў нашых віртуозаў, — згадвае Яўген Сахута. — Прыехала каля 40 майстроў з Заходняй Еўропы, ЗША і Аўстраліі. Дзесяць нашых лепшых майстроў праводзілі з імі майстар-класы. На сёмы, заключны, дзень быў запланаваны конкурс, ды прыйшлося яго адмяніць: нашы госці паднялі рукі ўверх і прызналі, што яны нам — не канкурэнты”.
Цікавы выпадак адбыўся з ткачыхай Наталляй Канановіч. Беларускіх майстроў часта запрашаюць на розныя конкурсы ў Расію, і вось з аднаго такога фэсту яна прыехала з дыпломам “Лепшая ткачыха Расіі”. Працы нашых майстроў сёння можна пабачыць на святах, выставах у музеях. Пакуль, на жаль, майстры не маюць адметнага музея, каб сабраць там і шырока прадставіць рамёствы, што дасталіся нам у спадчыну. “Мы маем багацейшую калекцыю, гэта працы самага высокага ўзроўню, прычым майстры гатовы ў любы час перадаць іх дзяржаве. Спадзяюся, з часам у краіне абавязкова будзе Нацыянальны музей народнай творчасці”, — упэўнены Яўген Сахута.
Саюз майстроў не толькі падтрымлівае, адраджае традыцыйныя народныя рамёствы Беларусі. Шмат робіцца, каб у гэтую сферу ішла моладзь, каб усе, хто пажадае, змаглі спазнаць тонкасці справы ў тым выглядзе, у якім яна існавала даўней. Для гэтага ў 1994 годзе быў створаны Цэнтр народазнаўства і фальклору — ён месціцца ў адным з будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. “Гэта здзіўляе многіх: якая, здавался б, сувязь паміж тэхнікай і культурай? — разважае Яўген Міхайлавіч. — А рэч у тым, што заняткі рамёствамі ўсім ідуць на карысць — як гаворыцца, і фізікам, і лірыкам. Актывісты саюза ўсведамляюць, як важна далучаць моладзь да нацыянальных традыцый. На пачатку была толькі ідэя, звярталіся да многіх — адгукнулася кіраўніцтва БНТУ. Энтузіястам далі памяшканні пад майстэрні, з’явіўся штат супрацоўнікаў, ёсць курсы па розных відах рамёстваў. І цяпер у Цэнтры праходзяць навучанне ўсе, хто цікавіцца народнай творчасцю, рамёствамі, незалежна ад прафесіі ці ўзросту. Галоўнае — каб было жаданне адчуць, зразумець, чым жылі продкі. І тады творчыя сілы абавязкова абудзяцца ў кожнага”.

Іна Ганчаровіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неяк на Камароўскім рынку ў Мінску я пабачыла экзатычнага дзядка, які сядзеў ля гандлёвых радоў і паказваў усім, як трэба плесці кошыкі з лазы. “Вы думаеце, гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика