Глыбіня прыцягнення
17.06.2011
—
Новости Культуры
|
У Цэнтры беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Вільнюсе навучаюцца нават студэнты з Нігерыі
Нядаўна ў Вільнюскім педагагічным універсітэце праходзіла III Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова і міжкультурныя камунікацыі”. У ёй прынялі ўдзел больш за 200 спецыялістаў з 14 краін блізкага і далёкага замежжа. Больш за 60 удзельнікаў прадстаўлялі вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі. Пад час канферэнцыі адбылося і святкаванне 20-годдзя стварэння Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры. У сваім выступленні пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын адзначыў выключнасць такога адукацыйнага праекта: “Цэнтр паспяхова на працягу многіх гадоў падтрымлівае і прапагандуе беларускую культуру ў Літве, а таксама беларусістыку Літвы па-за межамі краіны”. На факультэце славістыкі Вільнюскага педуніверсітэта ў 1991 годзе была адкрыта кафедра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, якая ў 2009-м пераўтворана ў Цэнтр з аднайменнай назвай. Педагогі супрацоўнічаюць з навуковымі арганізацыямі Беларусі, Польшчы, Англіі, ЗША, Славакіі, Украіны, Расіі. Наладжаны цесныя сувязі з факультэтам філалогіі і культуры Беларускага педуніверсітэта імя М. Танка. Менавіта па ініцыятыве Цэнтра ў Вільнюсе была створана сярэдняя школа імя Ф. Скарыны з беларускай мовай навучання, а ў Беларускім педуніверсітэце падтрымліваецца дзейнасць кафедры літуаністыкі. Больш за сто выпускнікоў Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры, якія атрымалі спецыяльнасць “беларуская філалогія”, працуюць у Віленскай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны, у школах Літвы і Беларусі, займаюцца перакладчыцкай дзейнасцю, працягваюць вучобу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цэнтры беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Вільнюсе навучаюцца нават студэнты з Нігерыі
|
|