І пісьменнік, і настаўнік
23.06.2011
—
Новости Культуры
|
Унікальны помнік Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах да Дня беларускага пісьменства
Па словах галоўнага архітэктара Ганцавіцкага раёна Віталя Пракурата, скульптурны вобраз Якуба Коласа ствараецца на аснове фатаграфіі пісьменніка, зробленай у маладосці. Прычым менавіта ў той час, калі ён жыў у Ганцавіцкім раёне — працаваў настаўнікам у вёсцы Люсіна. У асноўным жа помнікі “зафіксавалі” вобраз класіка беларускай літаратуры ў сталыя гады. Ганцавіцкі помнік установяць у цэнтральнай частцы горада, у канцы алеі, прысвечанай як пісьменнікам сучаснасці, так і Якубу Коласу. На ўваходзе з’явіцца памятны знак. Алею ўпрыгожаць два манументы ў выглядзе картушаў з імёнамі пісьменнікаў-землякоў. Манументальная кампазіцыя ствараецца з граніту і бронзы. Працуюць над ёй скульптары з Брэста муж і жонка Павел Герасіменка і Алеся Грушчанкова, а таксама архітэктар Ірына Вайценка. Да свята ў горадзе папрыгажэе цэнтральная вуліца, па якой у Дзень беларускага пісьменства пройдзе традыцыйнае шэсце з Жыватворным агнём. Свята, як вядома, заўсёды ладзіцца ў першую нядзелю верасня і сёлета пройдзе ў васемнаццаты раз. Андрэй Анісімаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальны помнік Якубу Коласу з’явіцца ў Ганцавічах да Дня беларускага пісьменства
|
|