Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў
26.06.2011 02:00
—
Новости Культуры
|
Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў Святкаванні Дня горада пачаліся ў Віцебску 25 чэрвеня. На вуліцах і плошчах старажытнага горада прайшлі аўтапрабег рэтрааўтамабіляў, шэсце маладажонаў, выставы, канцэрты і тэатралізаваныя паказы.
![]() На 1037-ы дзень нараджэння Віцебска прыехалі госці з гарадоў-партнёраў і гарадоў-пабрацімаў з Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Яны прынялі ўдзел у інвестыцыйным форуме, які праходзіў у канцэртным зале “Віцебск”. ![]() У выставе рэтра-аўтамабіляў удзельнічала каля 50 старых аўтамабіляў, праўда большасць з іх - пасляваенныя савецкія мадэлі. На жаль аўтамабіль ГАЗ-21 “Победа” не апраўдаў сваёй назвы і заглох пад час руху калонны. “Победу” з віцебскім сцягам прыйшлося піхаць супрацоўнікам міліцыі ў штацкім. ![]() Следам за рэтраўтамабілямі прайшлі маладажоны - 20 пар. Аднак засталося незразумелым, ці сапраўды ўсе яны сёння браліся шлюбам. ![]() ![]() Асноўныя відовішчы прайшлі на беразе Дзвіны пад манументам у выглядзе трох штыкоў. Пры гэтым стромы адхон пагорка, на якім усталяваны помнік, ператварыўся ў натуральны амфітэатр, на якім размясціліся гледачы. ![]() Тут перад віцяблянамі з’яўляліся то варажская дружына Вольгі, то гусары з вензелямі Алянскандра I, то савецкія жаўнеры часоў Другой сусветнай вайны. Не абыйшлося і без спарцменаў - яны ехалі на роліках, роварах і дэманстравалі прыёмы адзінаборстваў. ![]() ![]() ![]() Па самой рэчцы ў гэты час курсіраваў цеплаход “Віцебск”, упрыгожаны дзяржаўнымі сцягамі. Міма гледачоў праплыла Вольга ў ладдзе, следам за ёй спарцмены на лодках і водныя лыжнікі, якія трымалі сцягі горада і вобласці. На супрацьлеглым беразе паказвалі сваё майстэрства супрацоўнікі МНС, з маста Блахіна яны нават наладзілі два каляровых фантаны пры дапамозе пажарных аўтацыстэрнаў. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святкаванні Дня горада пачаліся ў Віцебску 25 чэрвеня. На вуліцах і плошчах старажытнага горада прайшлі аўтапрабег рэтрааўтамабіляў, шэсце маладажонаў, выставы,... |
|