Блог Белорусского ТЮЗа. "Вясёлка" над тэатрам. 21.by

Блог Белорусского ТЮЗа. "Вясёлка" над тэатрам

01.07.2011 18:12 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блог Белорусского ТЮЗа. "Вясёлка" над тэатрам

BLOG.TUT.BY
Тэатр для дзяцей і часопіс для дзяцей "Вясёлка" неспадзявана пасябравалі. Нагоду для сяброўства натуральна ўтварыла класіка, а менавіта – Янка Купала і наша тэатральная цікавасць да ягонае асобы.

Уладзімір Савіцкі, наш мастацкі кіраўнік, колькі гадоў таму стварыў спектакль "Сны аб Беларусі" на падставе драматургіі Уладзіміра Караткевіча (ў Купалаўскім тэатры), а яшчэ раней на малой сцэне Купалаўскага, адмысловым праектам "У жніўні трыццаць шостага" распавёў пра асабістую трагедыю паэта (разам з гісторыкам Віталём Скалабанам). Няма сумневу: пра Купалу трэба гаварыць ў тэатры і з дзецьмі. Асабліва з тымі, якія лянуюцца альбо не паспяваюць чытаць яго ў школе.

Рэжысёраў намер неспадзявана падтрымала кніга Уладзіміра Ліпскага "Янкаў вянок", "…першы ёмісты і аб’ектыўны аповед для дзяцей пра Янку Купалу, яго радавод, нялёгкае жыццё і ўзнёслую, прарочую творчасць" (цытата з анатацыі).

Кніжка выйшла ў 2009 годзе (выдавецтва "Мастацкая літаратура"), таму ў бліжэйшых планах тэатра паўстаў спектакль-урок пра Купалу паводле кнігі Уладзіміра Ліпскага. А ў планах далёкіх, так званых перспектыўных – стварэнне аб’ёмнага паўнавартага спектакля. Які вымагае прафесійнае сцэны. А наша сцэна чакае і чакае рэканструкцыі…

Уладзімір Ліпскі – галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Часопіс "Вясёлка" – галоўны беларускі часопіс для дзяцей. А наш тэатр, атрымліваецца, галоўны беларускі дзіцячы тэатр?! Ды нам, як галоўным, выпадае нейкі шанец …

…23 траўня ў Доме літаратара ладзілася вечарына, прысвечаная стогадоваму юбілею Васіля Віткі, пісьменніка, паэта і стваральніка дзіцячага часопіса “Вясёлка”. Ад Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача ўдзельнікаў вечарыны вітаў… Пацук, персанаж спектакля “Брык і Шуся шукаюць лета”. Перадусім Пацук распавёў прысутным сваю чытацкую біяграфію: як толькі яго прыдумала драматург і паэтка Таццяна Сівец, ён хутка даведаўся, што “Жыў на свеце дзед Васіль,/ За плячыма мех насіў. / Дазналіся мышкі, / Што ў мяшэчку кніжкі, / Разгрызлі завязкі… “

Такім чынам наш Пацук адразу ж узяўся за кніжкі і стаў чытаць Васіля Вітку і часопіс "Вясёлка". Менавіта літаратура паспрыяла ягонаму вырашэнню падацца на вялікую сцэну, і рацыю Пацука цалкам падзяліў актор тэатра Андрэй Каламіец, выканаўца ролі Пацука. вялікі аматар і знаўца беларускага прыгожага пісьменства.

27 чэрвеня "Вясёлка" прадстаўляла свой адмысловы чэрвеньскі нумар, прысвечаны Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла. Натуральна, прысутнічаў спадар пасол Амерыка Дзіяс Нуньес, ладзіліся конкурсы для дзяцей і канцэрт, у якім чынны ўдзел брала акторка Тэатра юнага гледача Алеся Гераська з чытаннем вершаў Андрэса Элоя Бланкі пра дзяўчынку ля марскога берагу: "Яна прымае хвалі за лімоны, /А мора – за чараўніка жывога". І хоць адзінае мора, якое ў пошуках вобразу магла ўявіць Алеся – Мінскае, Алесіна мастацкае чытанне ўпрыгожыла праграму.

Пры канцы жніўня мы з часопісам "Вясёлка" ладзім "Тэатр колераў вясёлкі" – адмысловае развітанне з летнімі вакацыямі ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага… дарэчы, галоўным дзіцячым парку нашае сталіцы. Між нас, галоўных, ужо чаўпецца спагадлівае паразуменне, а змрочная часіна рэканструкцыі тэатра набывае нейкае вясёлкавае ззянне…

Каментаваць гэты пост >>>
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэатр для дзяцей і часопіс для дзяцей "Вясёлка" неспадзявана пасябравалі. Нагоду для сяброўства натуральна ўтварыла класіка, а менавіта – Янка Купала і наша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика