У Гомелі адмянілі сольны канцэрт N.R.M.. 21.by

У Гомелі адмянілі сольны канцэрт N.R.M.

03.07.2011 02:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Гомелі адмянілі сольны канцэрт N.R.M.

Тузін Гітоў
За дзень да правядзеньня сольнага канцэрту N.R.M. у гомельскім Plaza Club яго арганізатары вымушаныя паведаміць, што мерапрыемства не адбудзецца. Канцэрт вымушаныя былі адмяніць яго ж арганізатары - Гомельская абласная філярмонія. Афіцыйных тлумачэньняў кіраўніцтва ўстановы пакуль даць ня можа, але вядома, што такое рашэньне было прынята пасьля тэлефанаваньня з упраўленьня культуры Гомельскага аблвыканкаму.

Прэзэнтацыя новай праграмы гурта N.R.M. "ДПБЧ" прайшла ўжо ў шэрагу гарадоў Польшчы і Беларусі. 2 ліпеня меркавалася правесці яе ў гомельскім Plaza Club. Арганізатарам выступу на свой страх і рызыку выступіла Гомельская абласная філярмонія. Кажуць, што яе дырэктар Віктар Гутыра ведаў пра сытуацыю з "чорнымі" сьпісамі, але ўсё адно наважыўся на "экспэрымэнт", як ён назваў арганізацыю канцэрту N.R.M. Квіткі прадаваліся спраўна, але за дзень да выступу, музыкам паведамілі, што канцэрту ня будзе. Афіцыйных тлумачэньняў у Гомельскай абласной філярмоніі пакуль не даюць. 1 ліпеня ў 13:00 на іх афіцыйным сайце ўсё яшчэ стаяла інфармацыя пра канцэрт.

Як атрымалася дазнацца, рашэньне аб адмене канцэрту было прынятае ў філярмоніі пасьля тэлефанаваньня з упраўленьня культуры Гомельскага аблвыканкаму. Чыноўнік, імя якога не называецца, заявіў арганізатарам прыкладна наступнае: "Вы што робіце? N.R.M. забаронены гурт! Іх канцэрт праводзіць нельга". У філярмоніі мусілі падначаліцца "парадзе" начальства. Ад сёньня можна вярнуць грошы за набытыя квіткі.

Гітарыст N.R.M. Піт Паўлаў вельмі эмацыйна адрэагаваў на забарону гомельскага канцэрту свайго гурта: "Гэта поўны маразм! Вельмі гнюсная сытуацыя. Мы хочам усяго толькі граць, а нам гэтага не даюць рабіць людзі, якія зусім не разьбіраюцца ў музыцы. Прыкра за гэтым назіраць".

У ліпені ў N.R.M. запланаваныя яшчэ выступы ў Горадні, Бабры, Менску, Лагойску і Магілёве. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За дзень да правядзеньня сольнага канцэрту N.R.M.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика