"У нескладовае" прэзентуе новы сінгл у Маскве – пампуй TUT. 21.by

"У нескладовае" прэзентуе новы сінгл у Маскве – пампуй TUT

12.07.2011 15:25 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"У нескладовае" прэзентуе новы сінгл у Маскве – пампуй TUT

Afisha.tut.by
Гурт "У нескладовае" выклаў для спампоўкі інтэрнэт-сінгл "Станцыя", адзін з трэкаў якога быў запісаны з удзелам гурта "Братья Грим". 5 жніўня адбудзецца канцэртная прэзентацыя дыска ў Маскве, а ўжо ў гэтую суботу "У нескладовае" прадставіць яго ў межах "Канцэрта на траве 2" на знакамітым хутары Шаблі пад Валожынам.
 
Песню "Станцыя" напісаў адзін з лідараў "У нескладовага" Раман Арлоў. У выніковы сінгл трапіла тры версіі кампазіцыі, запісаныя з рознымі вакалістамі. Апрача Косці Грым яе выканалі Яўген Чалышаў ("Харлі"), а таксама экс-лідар мінскага гурта Why Not Андрэй Краўчанка, які зараз жыве ў ЗША.
 
"Спецыфіка нашага праекта абумоўлівае тое, што вакалісты ўвесь час мяняюцца песнямі. У дадзеным выпадку было цікава атрымаць рознае прачытанне песні, пабачыць, што кожны вакаліст можа дадаць у яе ад сябе і той краіны, у якой жыве – Беларусі, Расіі і ЗША", – распавёў Раман Арлоў.
 
Другі лідар праекта "У нескладовае" Вадзім Марголін паспрабаваў прааналізаваць версіі ўсіх трох вакалістаў:
 
"Косця Грым – гэта лёд і рыжае полымя. Падвышаная канцэнтрацыя пазітыву на сантыметр кубічны. Праблема выбару каляіны не стаіць – трэба проста ісці наперад, са станцыі на паўстанак. Цягнік не пойдзе пад адхон ні пры якіх умовах. Жэня Чалышаў – гэта меланхалічны беларускі партызан перыяду рэйкавай вайны 1944 года. Праблема выбару каляіны не стаіць – Фатум вызначыць, які менавіта цягнік сёння. Андрэй Краўчанка – рамантычны жыхар сусвету. Яго галоўнае пытанне: на якой станцыі я сустрэну сваё каханне? Выбар зроблены, але адсутнічае аб’ект выбару. Ідзе пошук".
 
 
Маскоўская прэзентацыя сінгла "Станцыя" адбудзецца 5 жніўня ў клубе "Радиосити". Апрача дэсанта з Мінска гледачоў чакае дуэт з Косцей Грым, якому спяваць па-беларуску вельмі спадабалася.
 
“Мне было цікава папрацаваць разам, таму што нашыя мовы маюць агульны падмурак. Не сакрэт, што ў беларускай мове славянскіх слоў нават больш, таму гэты праект дапамог па-новаму паглядзець і на рускую мову. У фанетычным кантэксце спадабалася цвёрдае "ч" – вельмі цікава гучыць! Не адразу атрымалася "дз", але ўсё даволі хутка выправілася. Ну і сама песня добрая, запамінальная, можа, таму ўсё так лёгка запісалі", – прызнаўся Косця Грым.

 
Між тым ужо ў гэтую суботу "У нескладовае" з праграмай "Станцыя" будзе хэдлайнерам "Канцэрта на траве 2", які адбудзецца на хутары Шаблі ў 80 км ад Мінска. У выступе возьмуць удзел Аляксандр Памідораў, Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў. Таксама ў праграме мерапрыемства порцыя сёрфу ад The Silicon і самыя актуальныя беларускамоўныя праекты – рэпер Vinsent з жывым складам і касмічныя рамантыкі Akute.
 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гурт "У нескладовае" выклаў для спампоўкі інтэрнэт-сінгл "Станцыя", адзін з трэкаў якога быў запісаны з удзелам гурта "Братья Грим". 5 жніўня адбудзецца канцэртная...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика