Старажытныя традыцыі пляцёнага абутку адраджаюць на Дрыбіншчыне
23.07.2011 15:51
—
Новости Культуры
|
Старажытныя традыцыі пляцёнага абутку адраджаюць на Дрыбіншчыне Телерадиокомпания "Могилев"Зрачы і каверзні. Менавіта так называлі на Магілёўшчыне плецены абутак з раслінных матэрыялаў, інакш вядомы, як "лапці". Дрыбінскі раён Падняпроўя не спыняецца ў справе адраджэння народных промыслаў і рамёстваў. Услед за "шапавальствам", або вырабам валёнак, тут яшчэ адзін этнакультуралагічны праект рыхтуецца папоўніць спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Вільготная глеба і багністая мясцовасць спрыяла таму, каб майстэрства пляцёных з драўляных сцяжылкаў “лапцей”, якія тут называлі “зрачамі” і “каверзнямі”, надоўга захавалася ў народзе. Археолагі і сёння знаходзяць досыць шмат рэшткаў стаптаных лапцей, прылады, нарыхтоўкі для пляцення. Іх выраблялі з рэбраў жывёл альбо з металу яшчэ ў каменным стагоддзі. Гэта сведчыць пра вельмі старажытную, нават даіндаеўрапейскую гісторыю лапця. Таму не дзіўна, што лапці былі распаўсюджаны не толькі ў беларусаў, літоўцаў і латышоў, але і ў фіна-угроў, славянаў і ў часткі германцаў. Канешне, варта адзначыць, што нашыя продкі у паўсядзёным жыцці звычайна насілі лёгкі скураны абутак. Лапці пераважна насілі нашыя ўсходнія суседзі, славянізаваныя фіна-угры, пра што сведчыць сама назва “лапці”, з націскам на першы склад, вельмі распаўсюджаная ў фінскіх гаворках. Але ва ўсе часы нашы продкі, асабліва тыя, хто жылі ў забалочанай вадзяністай мясцовасці, ахвотна абуваліся ў лапці - прычым, нягледзячы на назву, часцяком сплеценыя не толькі з лыка, але і з бяросты і нават са скураных папружак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрачы і каверзні. Менавіта так называлі на Магілёўшчыне плецены абутак з раслінных матэрыялаў, інакш вядомы, як "лапці". Дрыбінскі раён Падняпроўя не спыняецца ў...
|
|