Прастора для самавыяўлення
04.08.2011
—
Новости Культуры
|
Сёлета на Міжнародны пленэр па кераміцы “АRT-Жыжаль", што прайшоў у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, прыехалі нават мастакі з Казахстана і Турцыі
Усяго ў пленэры ў вёсцы Колбава ўдзельнічалі мастакі з дзесяці краін: Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Турцыі і Украіны. Усе яны стваралі экспанаты па тэме “Кераміка ў архітэктурнай прасторы”. “Асноўнай мэтай пленэру было развіццё мастацтва беларускай керамікі, удасканаленне вопыту і майстэрства мастакоў, — адзначыў начальнік аддзела культуры Бабруйскага гарвыканкама Вадзім Шчэрбіч. — Бо на пленэр прыехалі не толькі спецыялісты-керамісты, але і выкладчыкі замежных акадэмій мастацтваў. Яны падказвалі творцам, як тэарэтычныя веды прымяніць на практыцы, удзельнічалі ў распрацоўцы тэхналагічных працэсаў”. На пленэры мастакам былі створаны добрыя ўмовы для творчасці. Напрыклад, скульптары карысталіся трэцяй дадатковай печчу для абпалу вырабаў. А па выніках пленэру адкрылася выстава керамічных вырабаў у выставачнай зале Бабруйска. Пасля гэтая экспазіцыя будзе прадстаўлена ў Магілёве і Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Міжнародны пленэр па кераміцы “АRT-Жыжаль", што прайшоў у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці, прыехалі нават мастакі з Казахстана і Турцыі
|
|