Па адметных законах аднаўлення. 21.by

Па адметных законах аднаўлення

04.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршылася рэстаўрацыя адной з духоўна-культурных каштоўнасцяў Гродна — алтара Фарнага касцёла, які пацярпеў пад час пажару ў 2006 годзе. Ужо ў пачатку жніўня алтар быў адкрыты і паўстаў перад вернікамі і гасцямі.
Адзін з найпрыгажэйшых беларускіх храмаў быў узведзены ў канцы XVII стагоддзя і асвечаны ў 1705 годзе. Пашкоджаны некалькі год таму алтар быў створаны ў 1730-я гады кёнігсбергскім разьбяром Шмітам па праекце прускага архітэктара Паукера.
Адноўлены чатыры згарэлыя драўляныя скульптуры: апосталаў Якава і Фамы, святога Амброзія і мецэната Лазавога, рэльефныя калоны, частка балюстрады, дэкор. Як і ў арыгіналах, тут выкарыстоўвалася цэльнае ліпавае дрэва. Займаліся гэтай працай майстры-разьбяры з горада Воранава — бацька і сын Казімір і Ігар Місюры. Сусальным золатам дэталі пакрывалі спецыялісты з Вільнюса. Навуковае кіраўніцтва аднаўленчымі работамі было даверана галоўнаму рэстаўратару каралеўскага замка ў Варшаве Паўлу Садлею.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршылася рэстаўрацыя адной з духоўна-культурных каштоўнасцяў Гродна — алтара Фарнага касцёла, які пацярпеў пад час пажару ў 2006 годзе. Ужо ў пачатку жніўня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика