Летапіс без белых плямаў. 21.by

Летапіс без белых плямаў

11.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Унікальная выстава арыгінальных дакументаў 90-гадовай даўнасці пра гісторыю беларускай дыпламатыі адкрылася ў цэнтры гісторыі міністэрства замежных спраў і беларускай дыпламатычнай службы
На выставе шмат унікальных дакументаўТэматычная выстава прысвечана 90-годдзю ўтварэння Паўнамоцнага прадстаўніцтва Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пры Савеце народных камісараў Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі (першае дыпламатычнае прадстаўніцтва БССР за мяжой) і зацвярджэння Палажэння аб Народным камісарыяце па замежных справах БССР. Экспазіцыя ўключыла ў сябе каля паўтары тысячы дакументаў пра гэтыя і іншыя падзеі ў гісторыі беларускай дыпламатыі.
У тым ліку на выставе прадстаўлены дакументы аб падпісанні Рыжскага мірнага дагавора, першая самастойная нота Народнага камісарыята, а таксама першыя беларускія замежныя пашпарты.
“Дакументы ўнікальныя не толькі таму, што вяртаюць да падзей 90-гадовай даўнасці, але дазваляюць перш за ўсё мінімізаваць белыя плямы ў гісторыі міжнародных адносін таго часу”, — адзначыў начальнік гістарычна-архіўнага аддзела Міністэрства замежных спраў Беларусі Вадзім Свярчкоў. Па яго словах, частка з прадстаўленых дакументаў узята з уласнага архіва МЗС, а частка прадастаўлена ў часовае карыстанне Дзяржаўнай архіўнай службай.
Гэтая выстава з’яўляецца своеасаблівым вынікам працы, якую на працягу апошніх некалькіх гадоў вядзе Міністэрства замежных спраў па фарміраванні базы дадзеных дакументаў па гісторыі знешніх сувязяў. На аснове сабраных матэрыялаў нярэдка рыхтуюцца публікацыі і навуковыя працы.
На адкрыцці выставы міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў звярнуўся да супрацоўнікаў МЗС, каб яны таксама ўносілі пасільны ўклад у фарміраванне гісторыі беларускай дыпламатыі.

Ірына Гардзіенка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унікальная выстава арыгінальных дакументаў 90-гадовай даўнасці пра гісторыю беларускай дыпламатыі адкрылася ў цэнтры гісторыі міністэрства замежных спраў і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика