Ля магілы Якуба Коласа адбыўся памінальны мітынг. 21.by

Ля магілы Якуба Коласа адбыўся памінальны мітынг

15.08.2011 19:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Памінальны мітынг, прысвечаны 55-й гадавіне смерці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, адбыўся 15 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску, дзе пахаваны літаратар. У мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак узялі ўдзел прадстаўнікі мінскіх музеяў, навукоўцы, дзеячы культуры, літаратары.

Дырэктар Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Я.Коласа i Я.Купалы НАНБ Аляксандр Лукашанец у сваёй прамове адзначыў, што Якуб Колас «быў адным з тых волатаў, якія стваралі сучасную Беларусь, яе культуру». «Яны выхоўвалі і загартоўвалі ідэю нацыянальнай свядомасці і незалежнасці. Менавіта дзякуючы такім людзям, як Якуб Колас, стала магчымым стварэнне нашай незалежнасці і паяўленне на карце Еўропы і ў славянскім свеце Рэспублікі Беларусь», — сказаў ён.

Паводле слоў Лукашанца, «Колас быў тым незвычайным майстрам беларускага слова, які сумеў як ніхто іншы перадаць душу беларускага народа, яго менталітэт, светаадчуванне, думкі, памкненні, гэтым ён назаўсёды застанецца ў памяці ўсіх беларусаў».

Дзень смерці беларускага класіка — гэта «жалобны дзень, які праходзіць праз сэрцы ўсіх пакаленняў», зазначыла ў каментары БелаПАН дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская. «Жалобны дзень для ўсіх, хто памятае, наколькі была доўгая людская калона ў Палац прафсаюзаў, каб развітацца з Коласам. Кожны год прыходзяць сюды людзі, нягледзячы на тое, што зараз адпускная пара, бо яго слова і творы вабяць да сябе людзей рознага ўзросту», — дадала дырэктар.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У могилы Якуба Коласа состоялся поминальный митинг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика