Гліна просіць агню. 21.by

Гліна просіць агню

17.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль», які праводзіцца ў Бабруйску, не мае аналагаў

Свой адлік пленэр вядзе з 2003 года, калі група энтузіястаў на чале з вядомым у горадзе майстрам керамічнай справы (пазней ён стаў лаўрэатам прэміі «За духоўнае адраджэнне») Валерыем Калтыгіным выступіла з ініцыятывай аб яго правядзенні. «Канешне, мы рызыкавалі: а раптам не атрымаецца», — расказвае Валерый Аркадзьевіч. Аднак асцярога аказалася дарэмнай. Ужо ў першы раз сабралася да дзясятка майстроў-керамістаў з пяці краін. Калі ў першыя гады на яго з’язджаліся керамісты з памежных Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы, то пазней да іх далучыліся калегі і з больш аддаленых краін — Германіі, Англіі, Балгарыі, Малдовы, Венесуэлы.

Сёлета пленэр сабраў майстроў керамічнай справы з дзесяці краін. Да ўжо сталых дабавiліся Турцыя і Казахстан. У мастацкім музеі імя Георгія Паплаўскага адбылася традыцыйная выстава работ удзельнікаў пленэру. Адкрылася яна з удзелам кіраўніцтва горада, работнікаў культурнай сферы Бабруйска і Магілёва, шматлікай глядацкай аўдыторыі.

— Наш пленэр — унікальная з’ява ў беларускім выяўленчым мастацтве, — адзначыў у сваім прывітальным слове мэр горада Дзмітрый Бонахаў. — Праз гэты творчы фэст прайшло больш за дзве сотні ўдзельнікаў, і геаграфія яго пастаянна пашыраецца. Керамісты праз свае работы нясуць часцінку сваёй культуры. Таму мы, нягледзячы на ўсе складанасці, падтрымлівалі «Арт-Жыжаль».

— Я ўпершыню прыняў удзел у «Арт-Жыжалі», а такое ўражанне, як быццам тут даўно, — выступіў прадстаўнік турэцкай Анталіі Кемаль Цізголь. — Мы бліжэй пазнаёміліся, адна дружная сям’я. Я ў захапленні ад убачанага і пачутага, павязу дамоў уражанні. Дзякуй кіраўніцтву горада, арганізатарам керамічнага фэсту, спадзяюся, у наступным годзе мы сустрэнемся зноў.

Удзельнікам «Арт-Жыжалю» ўручылі дыпломы, памятныя падарункі, выказалi ім словы ўдзячнасці за творчую актыўнасць, такія адметныя работы.

Ну а потым прысутныя агледзелі работы, кожная з якіх — маленькі шэдэўр, які адпавядаў аб’яўленай тэме: «Кераміка ў архітэктурнай прасторы». Пра гэта сведчылі «Стары свет» санкт-пецярбургскай керамісткі Асі Вахмістравай, «Час жыцця» Магдалены Збароўскай з Польшчы, «Двое ў лодцы» Сандры Навумавай з Балгарыі і іншых. Вядомы бабруйскі кераміст Анатоль Концуб прадставіў адразу некалькі работ, якія прыцягвалі ўвагу сваёй вытанчанасцю, умелай апрацоўкай. Быццам бы звычайныя, на першы погляд, прадметы, рэчы, а які глыбокі філасофскі сэнс яны неслі!

Выстава, якая атрымала назву «Круг агню», нейкі час пабудзе ў Бабруйску, а потым адправіцца ў вандроўкі ў Магілёў, Віцебск, іншыя гарады рэспублікі, з адметным мастацтвам пазнаёмяцца сотні яго прыхільнікаў, адчуюць радасць і задавальненне.

На здымку: мэр горада Бабруйска Дзмiтрый БОНАХАЎ разам з намеснiкам начальнiка аддзела культуры гарвыканкама Iрынай РОСКАЧ адкрываюць выставу.

Фота: Вiктар ПАРАЖЫНСКI

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародны пленэр па кераміцы ў Бабруйску не мае аналагаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика