Падарожжа са смакам даўніны. 21.by

Падарожжа са смакам даўніны

20.08.2011 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.

Як і абяцалі, дарагія сябры, публікуем сёння адказы на пытанні апошняга тура нашай віктарыны. Доўга вы былі разам з намі. Не шкадавалі ні часу, ні сіл, гарталі падшыўку “Народнай газеты”, корпаліся ў інтэрнэт-старонках, каб знайсці адказы на прапанаваныя намі пытанні. І ў вас гэта выдатна атрымлівалася! Хочацца адзначыць Юлію Дабравольскую з вёскі Нача Ляхавіцкага раёна, В.Радзівонава з Мінска, Аляксандра Ганчарова з вёскі Нісімкавічы Чачэрскага раёна і Валянціну Спасібёнак з Глыбокага, якія прынялі актыўны ўдзел у нашай віктарыне. На жаль, ім не хапіла зусім крыху, каб перамагчы ў конкурсе. Удзельнікі то лісты адсылалі не зусім у час, то тур які прапускалі, то памыляліся ў варыянтах.Затое падрабязныя адказы дасылала пераможца нашай віктарыны. Яны былі не толькі правільнымі і разгорнутымі, але і маляўніча аформленымі фотаздымкамі фіналістаў праекта “Сем цудаў Беларусі”. Гэта не магло не ўразіць супрацоўнікаў нашай газеты. Адназначна было вырашана аддаць першае месца Юліі ЕРМАКОВАЙ з Лёзна Віцебскай вобласці. Вам павінна быць знаёма імя гэтай актыўнай чытачкі “Народнай газеты”. Яна перамагала ўжо ў віктарыне “Адкрываем невядомую Беларусь”, якую мы праводзілі некалькі месяцаў таму таксама ў рамках праекта “Сем цудаў Беларусі”. Тады Юля выйграла эксурсійны тур у музейны комплекс “Дудудкі”. На гэты раз дзяўчыну чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі. Віншуем, Юля!Адказы на пытанніVІІ тура:1. Колькі грошай было затрачана на будаўніцтва Картузіянскага кляштара ў Бярозе? а) 100 000 чырвонцаў.2. Кароль загадаў пабудаваць Свята-Ільінскую царкву ў знак падзякі за выратаванне... б) Сваёй жонкі.3. На якое свята вялася служба каля цудадзейнай крыніцы ля вёскі Сялец Буда-Кашалёўскага раёна?б) Свята Макавей.4. Якая рэч жывёльнага паходжання выкарыстоўвалася нашымі продкамі як шахцёрская прылада? б) Рогі аленя.5. Якая самая вялікая грузапад’ёмнасць самазвалаў БелАЗа? б) 360 тон.6. Да якога стылю адносіцца Свята-Траецкая царква ў вёсцы Саматэвічы? б) Псеўдарускі стыль.Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”: З якой садавіны гатавалі грыжанку?Грыжанка гатавалася не з садавіны, а з агародніны — бручкі (гібрыд рэпы і капусты).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Віктарына ад “Народнай газеты” для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика